У сераду па паўднёвым захадзе Беларусі прагназуецца да +19

Источник материала:  
03.04.2018 12:42 — Разное
У сераду па паўднёвым захадзе Беларусі прагназуецца да +19
Фота: pixabay.com

4 красавіка ўначы будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, а ўдзень — пераменная воблачнасць. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па паўночнай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць +10...+16 градусаў, па паўднёвым захадзе — ад 17 да 19 цяпла.

←Произошел сбой в работе видеосервиса YouTube

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика