У Мінску прадавалі шклоачышчальнік, дзе метанол перавышаў норму ў 1500 разоў
Фота: guvd.gov.by
Шкламыйную вадкасць з парушэннем дзяржстандарту выявілі ў Мінску супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС разам з супрацоўнікамі ГУ "Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна г.Мінска".
Падазроная вадкасць прадавалася ў гандлёвых цэнтрах па вуліцах Прытыцкага і Пятра Глебкі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Праверка выявіла там больш за 280 літраў шклоачышчальніка, дзе доля метанолу складае 73,75% — гэта ў 1475 разоў перавышае норму, дазволеную заканадаўствам.
Тавар выраблены ў Расіі. Пастаўшчыком яго з'яўляецца таварыства з абмежаванай адказнасцю, зарэгістраванае у Барысаве. Праваахоўнікі забралі ўсю вадкасць і перадалі для разгляду ў ГУ "Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна г. Мінска".