Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

Источник материала:  
02.04.2018 — Разное

У рамках пасяджэння клуба “Малады спецыяліст”, арганізаванага аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, у раённым Доме культуры адбылася конкурсна-пазнавальная праграма “У свеце TV”.

Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

Энергічныя і жыццярадасныя юнакі і дзяўчаты, якія пачалі свой працоўны шлях на Карэліччыне, падчас правядзення мерапрыемства праявілі інтэлектуальныя здольнасці, кемлівасць і знаходлівасць. Некаторыя з прысутных маладых спецыялістаў не першы раз пакараюць алімп ведаў, з’яўляючыся ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “60 секунд” пры Карэліцкім Доме культуры.

У склад трох каманд пад назвамі “Італьяна”, “Карэліцкае ТБ” і “Чэмпіёны” ўвайшлі маладыя настаўнікі, урачы, спецыялісты аграпрамысловага комплексу Карэліччыны, супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў і ДРБУ-158.

Падчас знаёмства кожны прысутны паспрабаў акрэсліць ролю тэлебачання ў сваім жыцці. Для адных яно з’яўляецца сродкам атрымання інфармацыі, для іншых прыярытэтнай выступае забаўляльная функцыя тэлебачання. Некаторыя ж адзначылі, што глядзець тэлевізар у іх проста няма часу. Вось яна, працоўная моладзь Карэліччыны, старанная і руплівая.


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

У першым конкурсе “Пазнай героя” ўдзельнікі пазнавальнай праграмы на некаторы час вярнуліся ў дзяцінства і ўспомнілі персанажаў любімых мультфільмаў. У наступным конкурсе не засталіся без увагі рускія серыялы, назвы якіх кемлівая моладзь адгадвала з лёгкасцю.


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

Якое тэлебачанне можа быць без рэкламных відэаролікаў? Падчас наступнага конкурса маладыя людзі без памылак адгадвалі ўсе мелодыі вядомых тэлевізійных рэкламных перапынкаў. Удзельнікам конкурснай праграмы таксама было прапанавана спыніцца і паласавацца шакаладам Кіт-Кат, смачнымі падарункамі ад Маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На працягу наступных конкурсаў маладыя спецыялісты паказалі сябе выдатнымі знаўцамі тэлевядучых тэлевізійных перадач і слоганаў шматлікіх тавараў, якія мы кожны дзень бачым на прылаўках магазінаў.


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

Хто ж стаў пераможцам конкурсна-пазнавальнай праграмы “У свеце TV”? Адказ на гэтае хвалюючае пытанне дало журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. А. Карпаленка, першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ”, намеснік старшыні Маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Д. У. Шугля, пераможца конкурса “Містар малады спецыяліст-2017” В. Хвясько.


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)


Молодые специалисты Кореличчины отлично ориентируются в мире TV (фоторепортаж)

 

Па колькасці набраных балаў ганаровае першае месца атрымала каманда “Італьяна”. На другім месцы аказалася каманда “Карэліцкае ТБ”. Удзельнікі “Чэмпіёнаў” закрылі судзейскую табліцу.

Нягледзячы на атрыманыя балы, добры настрой адзначаўся на тварах усіх прысутных. Прыемныя знаёмствы, агульнасць інтарэсаў і выдатна праведзены час сталі ўзнагародай для кожнага ўдзельніка клуба “Малады спецыяліст”.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

←В Лиде парень в ходе ссоры с девушкой дважды пырнул себя ножом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика