У цэнтры Астраўца патануў мужчына
02.04.2018 21:25
—
Разное
![У цэнтры Астраўца патануў мужчына](http://www.21.by/pub/news/2018/04/1522696592833426.jpg)
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У цэнтры Астраўца патануў 38-гадовы мужчына. Ён вырашыў скараціць свой шлях і пайшоў па тонкім лёдзе вадаёма. Лёд праламіўся і мужчына апынуўся ў халоднай вадзе. Былі сведкі здарэння, якія выклікалі дапамогу, аднак мужчына яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў патануў, інфармуе БЕЛТА.
Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах папярэджвае, што ў нашай краіне ў гэтыя дні на вадаёмах інтэнсіўна растае лёд. Таму выхад на яго з'яўляецца смяротна небяспечным.