У Мазыры ў рачным порце перакуліўся кран (фота)
02.04.2018 17:18
—
Разное

Фота: http://gospromnadzor.mchs.gov.by
У Мазыры ў рачным порце перакуліўся грузапад'ёмны кран. Здарэнне адбылося каля апоўначы 2 красавіка. Мяркуецца, што прычынай стала шквалістае ўзмацненне ветру, які сарваў кран з захопаў і перакуліў яго. Пацярпелых сярод людзей няма. У панядзелак на працягу дня ідуць працы па дэмантажы крана, інфармуе прэс-служба МНС.
Больш здымкаў з месца здарэння з'явілася ў сацсетках.