Бяспека – гэта галоўнае

Источник материала:  
02.04.2018 — Разное

На працягу сакавіка праводзілася акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі адзіны дзень грамадзянскай абароны ва ўстановах адукацыі з адпрацоўкай плана эвакуацыі. З вучнямі правялі гутаркі пра асновы бяспекі жыццядзейнасці, а для замацавання ведаў дэманстравалі тэматычны відэафільм і ўручылі буклеты.

Для праверкі ведаў на практыцы паспаборнічалі ў квэст-гульні “Надзвычайная сітцацыя”, дзе патрабавалася за пэўны час вырашыць пастаўленыя задачы для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.

Перад пачаткам канікул пытанні бяспекі дзяцей абмеркавалі на бацькоўскіх сходах. Нагадалі пра недапушчальнасць пакідання маленькіх дзяцей без нагляду.

У канцы месяца было праведзена навучанне персаналу гасцініц горада і  ў Ляскавічах, дзе прадэманстравалі парадак прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і ўнутранага супрацьпажарнага водаправоду. Акцэнтавалі ўвагу на аказанні дапамогі пражываючым.

Валянціна ЯХНО.

Бяспека – гэта галоўнае

Бяспека – гэта галоўнае

Бяспека – гэта галоўнае

←Нарушения пожарной безопасности в ТЦ «Радуга»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика