Сакрэты паспяховай справы Сяргея Кавалёва

Источник материала:  
02.04.2018 — Разное

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва
Жыхара аграгарадка Стралічава Сяргея Кавалёва няпроста застаць дома. Нават наша размова рызыкавала не адбыцца з-за яго татальнай занятасці. Наш зямляк стварае ўражанне сур’ёзнага бізнэсмена, кожны дзень якога распісаны па хвілінах. На самай справе так і ёсць.

Летась Сяргей афіцыйна стаў рамеснікам у галіне вырабніцтва з гліны і гіпсу. А яшчэ два гады назад і падумаць не мог бы, што так жыццё павернецца. Хаця шлях да рамяства быў і не вельмі лёгкі.
З дзяцінства ён цікавіўся разьбой па дрэву, з часам добра асвоіў розныя віды рамонту жылля. А першым крокам да сённяшняга рамяства стала імкненне добраўпарадкаваць свой прыдамавы ўчастак. Заказаў дастаўку праз Інтэрнэт формы для вырабу дэкаратыўнай пліткі, паспрабаваў сам яе зрабіць – не атрымалася. Потым зацікавіўся выразаннем з дрэва ўпрыгожванняў для інтэр’еру. Але не знайшлося жадаючых набываць іх. І ўсё ж не кінуў шукаць сваё рамяство.

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва


Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея КавалёваНеяк на кірмашы заўважыў прылавак з архітэктурнымі формамі. Ды і жонка Наталля цікавілася, чым можна ўпрыгожыць газон каля іх прыватнага дома. Ідэя! Хутка набыў некалькі фігурак і стаў вучыцца рабіць такія ж.
Сёння, гледзячы на разнастайныя мадэлі з гіпсу, нават не здагадаешся, колькі часу раней трэба было затраціць Сяргею, каб правільна і якасна зрабіць свае першыя вырабы. Спачатку трэніраваўся на фігурках з парафіну. Зараз толькі ўсміхаецца, паказваючы першую форму для заліўкі. Паралельна з практыкай асвойваў і тэорыю. Шукаў усю карысную інфармацыю на замежных сайтах, тэсціраваў гіпс рознай цэнавой катэгорыі, цікавіўся, дзе набываць сілікон для форм. Толькі аднаму яму вядома, колькі ўсё гэта каштавала.

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва
Цяпер за хвіліну Сяргей расказвае і паказвае майстар-клас па вырабніцтву дэкаратыўнай фігуркі абаяльнага зайца, дэманструе, як пазней будзе пакрываць яго фарбай са спецыяльнага аэрографа. Так і малюнак атрымліваецца больш акуратным, і маленькія дэталі добра падкрэсліваюцца. А вялікія вырабы фарбуе пульверызатарам.

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва


Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва
За ўвесь перыяд сваёй дзейнасці ў арсенале стралічаўскага рамесніка вялікая колькасць напрацовак. Фігуркі самых розных памераў – ад маленькіх анёлаў да вялізных львоў. Сяргей сочыць за тэндэнцыямі попыту. Напрыклад, вырабіў дэкаратыўных слонікаў – пакупнікі не ацанілі. Затое поспехам карыстаюцца тыя самыя зайчыкі. Высока ацаналі спажыўцы і статуэткі анёлаў, сабачак.
Майстар да такога спаду-росту цікавасці адносіцца мудра і па-дзелавому: шукае свежыя ідэі, спрабуе сябе ў іншых стылях, сочыць за навінкамі. Не закрываецца ў невялічкай майстэрні, якую арганізаваў у сваім доме, а, наадварот, запрашае кліентаў да сябе.

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва
– Як пацяплее, планую перанесці вырабніцтва ў іншае, больш прасторнае памяшканне, – дзеліцца планамі Сяргей. – А яшчэ прапаную ўсім жадаючым такую паслугу: злепкі далоняў, нават маску. І яшчэ, ведаеце, я ніколі не сяджу і не скарджуся на жыццё, не шукаю вінаватых. Толькі ад мяне залежыць поспех справы. Няўдачы здараюцца, але гэта мяне не спыняе. Улічваю ўсе пажаданні кліентаў. Напрыклад, на просьбу зрабіць фігуру для ўпрыгожвання садовага ўчастка, выкарыстоўваю больш моцны матэрыял – цэмент замест гіпсу, каб доўга прастаяў выраб на адкрытым паветры.

Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва


Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва


Сакрэты  паспяховай справы Сяргея Кавалёва
Сяргей Кавалёў пачаў сваю справу з нуля. Вырабляў маленькія фігуркі, затым перайшоў на вялікія, паралельна набываючы патрэбныя інструменты. І тут былі памылкі, іх ён успрымае як цэнныя ўрокі. Свае работы дэманструе і ў спецыяльна створанай групе ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» пад назвай «Ремесленник BY». Цанавая палітыка рамесніка прываблівае.
На пытанне пра сакрэт сваёй паспяховай справы стралічавец дае такую параду тым, хто яшчэ вагаецца з рашэннем стаць рамеснікам: «Не сядзіце склаўшы рукі, шукайце справу па душы і магчымасцях, тады і поспех прыйдзе!»

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.

←Тот не прав, кто за рулем без прав

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика