По мотивам «Тараса на Парнасе»

Источник материала:  
02.04.2018 — Разное

Правядзенне міжнароднай акцыі “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?”, прымеркаванай да 10-годдзя раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”, прысвечанага аўтару паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціну Вераніцыну ініцыіраваў Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк.

Акцыя стартуе 15 красавіка (гэтым днём датуецца напісанне паэмы ў 1855 г.) і будзе доўжыцца да 21 красавіка. Тым, хто далучыцца да ўдзелу ў ёй, прапануюць арганізаваць і правесці тэматычныя паэтычныя марафоны, гучныя чытанні, “адкрытыя мікрафоны”, тэатралізаваныя прадстаўленні, гутаркі, літаратурныя віктарыны і іншыя мерапрыемствы. Магчыма стварэнне відэаролікаў. Заяўкі на ўдзел у акцыі прымаюць да 30 сакавіка, а справаздачы аб творчай рабоце — да 30 красавіка на адрас электроннай пошты gorodok_cb@tut.by

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце gcb.belcult.by або па тэлефонах: 8 (02139) 4-17-74; 4-11-76.

Як падкрэсліла намеснік дырэктара Гарадоцкага КАЦ і сеткі бібліятэк Вольга Іванова, усе ўдзельнікі акцыі будуць адзначаны падзякамі і дыпломамі, а найбольш актыўныя і таленавітыя — запрошаны на юбілейны “Гарадоцкі Парнас”. Там жа будуць дэманстравацца лепшыя відэаролікі.
Саша СЯМЁНАВА.

По мотивам «Тараса на Парнасе»

←Майка под сводами "Борисов-Арены". БАТЭ красиво завершил игровую карьеру Родионова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика