Для будучага ўраджаю

Источник материала:  
01.04.2018 — Разное

Для будучага ўраджаю

НА ЧАРЗЕ – СЯЎБА

З яравых культур у ААТ «Рубяжэвічы» сёлета запланавана пасеяць 750 гектараў збожжавых і зернебабовых, 600 га – кукурузы, 350 га – цукровых буракоў і 200 га – аднагадовых траў.

– Вызначаны ўчасткі для размяшчэння культур, і механізатары прыступілі да выканання веснавых палявых работ, – расказвае галоўны аграном таварыства Яўгеній Шыдло. – Вядзецца ўнясенне мінеральных угнаенняў пад яравыя, падкормка шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў. Рупяцца на гэтай рабоце Алег Шышка і два Сяргеі – Лабун і Казлоўскі.

З вопытным Алегам Шышкам сустрэліся на полі ва ўрочышчы «Маяк» – ён падкормліваў калійнымі ўгнаеннямі сенажаці на апошніх гектарах, дзе пасеяны бабова-злакавыя сумесі, якія ўбяруць затым на сянаж. Алег Вікенцьевіч шчыры і сумленны працаўнік. На наступным тыдні механізатар зачэпіць плуг і будзе араць глебу, а падчас нарыхтоўкі кармоў рупіцца з касілкай.

– Тэхніка і пасяўныя агрэгаты ў гаспадарцы падрыхтаваны своечасова, насеннем і мінеральнымі тукамі забяспечаны, засталося дачакацца, калі пацяплее, каб пачаць сяўбу збожжавых, – дадае Яўгеній Андрэевіч. – Вясна ў гэтым годзе позняя, таму будзе нялёгка, бо адначасова сыдуцца некалькі палявых работ. Пастараемся выканаць намечанае і атрымаць высокі ўраджай.

На здымку: галоўны аграном Яўгеній Шыдло (злева) і механізатар Алег Шышка вызначаюць аб’ём работ.

 

НАПЕРАДЗЕ – ГАЛОЎНЫ ЭКЗАМЕН

У зімовы перыяд вучацца не толькі кіраўнікі і спецыялісты-аграрыі сельгаспрадпрыемстваў раёна, а і механізатары атрымліваюць дадатковыя катэгорыі, каб мець магчымасць працаваць на энерганасычаных трактарах, збожжаўборачных камбайнах і пагрузчыках. У Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Стаўбцоўскага райвыканкама тры месяцы, за кошт бюджэтных сродкаў, навучалася група ў складзе 28 чалавек. У асноўным гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Усе механізатары паспяхова здалі экзамены, а самы галоўны чакае кожнага з іх наперадзе – пасяўная, а затым уборачная кампаніі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

←Свята радасці і надзеі. Велікоднае віншаванне Аляксандра Кашкевіча, біскупа Гродзенскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика