Пачынаюцца вясновыя кірмашы
Згодна распараджэнню старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 сакавіка 2018 г. №50р «Аб правядзенні кірмашоў» у мэтах найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай, рыбнай, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці 31 сакавіка, 7, 14 красавіка, 5 мая з 9.00 да 13.00 у г. Чэрвені (пл. Свабоды) і г. п. Смілавічы будуць праведзены вясновыя кірмашы.
Жыхарам і гасцям раёна сваю прадукцыю прадставяць сельскагаспадарчыя арганізацыі, Чэрвеньскае райспажыўтаварыства, рыбгас «Волма», лясгас, ЗАТ «Турэц», камбінат бытавога абслугоўвання, Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка. Таксама будзе арганізавана выстава-продаж работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў адукацыі.
У мерапрыемстве прымуць удзел творчыя калектывы, будуць ладзіцца культурна-масавыя мерапрыемствы.