У Брэсце супрацоўнікі ОСВОДа знялі хлопчыка з лёду на рацэ
30.03.2018 19:06
—
Разное
![У Брэсце супрацоўнікі ОСВОДа знялі хлопчыка з лёду на рацэ](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1522434550356877.jpg)
Фота: БЕЛТА
У Брэсце супрацоўнікі ОСВОДа знялі з лёду на рацэ Мухавец дзіця. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў абласным савеце Таварыства ратавання на водах (ОСВОД).
Здарэнне адбылося 30 сакавіка каля 14-й гадзіны. Відавочцы паведамілі супрацоўнікам ОСВОДа, што на лёдзе ў раёне Варшаўскага моста знаходзіцца хлопчык.
Калі ратавальнікі дапбраліся да яго, хлопчык, якому на выгляд каля васьмі гадоў, ужо моцна прамок. Яго даставілі на ратавальную станцыю, напаілі гарбатай і перадалі лекарам з брыгады хуткай дапамогі.
Далейшай праверкай гэтага факту зоймуцца супрацоўнікі міліцыі.