Расквітнела і прыбралася «Лілея»

Источник материала:  
30.03.2018 — Разное

Вось ужо пяты год радуе гледача прыгажосцю голасу вакальны калектыў «Лілея» Отарскага цэнтральнага сельскага Дома культуры.

Расквітнела  і прыбралася  «Лілея»
Да гэтага дня дзяўчаты падчас сваіх выступленняў карысталіся старымі сцэнічнымі касцюмамі, нешта прыдумвалі для аздаблення знешняга выгляду, прымяняючы прымітыўны падручны матэрыял для дэкору. Аднак цяпер можна шчыра пазайздросціць удзельнікам гурта – нядаўна «Лілея» прыбралася ў новыя ўборы, што набыла для салістаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Отар» Таццяна Струк. Трэба адзначыць, што Таццяна Аляксееўна не раз аказвала спонсарскую дапамогу там, дзе таго патрабавалі абставіны. Асабліва адчуваецца яе падтрымка і паразуменне, калі справа тычыць дзяцей. А зараз вось і мясцовыя артысты будуць выглядаць не горш астатніх, апрануўшыся ў светлыя вышываныя блузкі і яркія чырвоныя спадніцы. Пяць жаночых і тры мужчынскія касцюмы абышліся ў шэсць тысяч рублёў. Да гэтага было набыта музыкальнае абсталяванне на суму 10 тыс. рублёў. Кіраўнік гурта і загадчыца клуба Наталля Сувалава, удзельнікі ансамбля шчыра дзячаць Таццяне Аляксееўне за яе дабрыню, сардэчнасць і добры жэст. Цяпер творчыя вечарыны і канцэртныя выступленні «Лілеі» будуць выглядаць значна ярчэй і прывабней.
В.БАГДАНОВІЧ.

←Лидский район должен стать центром экономического роста области. Об этом заявил премьер-министр Республики Беларусь Андрей Кобяков во время рабочей поездки на Гродненщину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика