В Миорах планируется установка скульптурной композиции, посвященной детям войны

Источник материала:  
30.03.2018 — Разное
>

В Миорах планируется установка скульптурной композиции, посвященной детям войны У мінулую пятніцу ў райвыканкаме адбылася рабочая нарада раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, старшыня ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Падвялі вынікі мінулага года, вызначылі задачы на 2018-ы.

Раённая арганізацыя працуе ў цеснай звязцы з райвыканкамам, установамі і прадпрыемствамі Міёршчыны. Умацоўваецца аўтарытэт, паступова растуць рады. Старшыня Ала Смерцьева адзначыла, што заданне па зборы добраахвотных ахвяраванняў выканана на 140%. У Віцебскую арганізацыю паступіла звыш 4500 рублёў, у сярэднім па 21 капейцы на жыхара раёна. Па гэтым паказчыку раён заняў пятае месца ў вобласці. Ала Пятроўна выказала ўдзячнасць калектывам райвыканкама, УП ЖКГ, РВПС, ЛВДС “Дзісна”, камбікормавага завода, рэдакцыі, медыцынскіх устаноў. Пастаянна адгукаюцца на добрыя справы сацыяльныя работнікі тэрытарыяльнага цэнтра, калектывы дашкольных устаноў, “Беларусбанка”, работнікі ветстанцыі, раённай бібліятэкі, ДРБУ-203, Дзісенскага гарадскога і сельвыканкамаў. Сёлета далучыліся да збору сродкаў калектывы РАНС і энергазбыту, сем ветэранскіх арганізацый. Адзначаны значны ўнёсак у агульную справу ўстаноў адукацыі. Асабліва пастаралася сярэдняя школа №3 імя Я. Томкі. Яе былы дырэктар Валянціна Атрошка цяпер намеснік старшыні раённай арганізацыі Фонду міру.

В Миорах планируется установка скульптурной композиции, посвященной детям войны Традыцыйна актыўны ўдзел у зборы сродкаў прымае міярчанка Алена КАВАЛЁНАК і член праўлення Пётр Хілько. Адзначана недастатковая работа сельгаспрадпрыемстваў у падтрымцы Фонду міру. Аднак летась да збору сродкаў далучыліся ААТ “Туркова” і “Цітова”. Запланавана ахапіць добрай справай будаўнічую галіну, рэлігійныя аб’яднанні і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ала Смерцьева падрабязна расказала пра расходаванне сабраных сродкаў. Пры падтрымцы Фонду міру праходзілі многія мерапрыемствы ў раёне. Астатнія фінансы накіруюць на выраб скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай дзецям вайны. Яе эскіз прадставіў удзельнікам нарады мясцовы майстар Аляксандр Чарняўскі. На працягу двух тыдняў неабходна дапрацаваць праект і ўнесці ў яго змяненні.

В Миорах планируется установка скульптурной композиции, посвященной детям войны Ала Пятроўна ўручыла прысутным чайныя кубкі з лагатыпам фонду. Пажадала здароўя і мірнага неба над галавой. 2 сакавіка адбыўся пленум Віцебскага абласнога Фонду міру. Адзначана станоўчая работа раённага аддзялення. Вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці: памяць, клопат і народная дыпламатыя. Распачата актыўная падрыхтоўка да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Будуць рамантаваць помнікі, увекавечваць герояў вайны і працы, ствараць алеі памяці. Запланавана выдаць кнігу па ўспамінах сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, звесткі для яе некаторыя раёны ўжо збіраюць. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

←Беларусь — Россия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика