Чачэрск турыстычны
30.03.2018
—
Разное
У пятніцу наш раён наведалі ўдзельнікі абласнога семінара для дырэктараў музеяў Гомельшчыны на тэму выканання Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады.
У ходзе мерапрыемства госці пазнаёміліся не толькі з нашымі краявідамі, але і мелі магчымасць падзівіцца такімі духоўнымі каштоўнасцямі Чачэршчыны, як музеі яйка і хлеба, цэнтр ткацтва ў Бабічах, пакланіліся подзвігу абаронцаў Радзімы на Замкавай гары. Апафеозам сустрэчы стаў прагляд спектакля графскага тэатра «Раганосец па ўяўленню».