У Гродне мужчына зламаў жанчыне сківіцу, бо яна не захацела з ім пазнаёміцца

Источник материала:  
29.03.2018 18:03 — Разное
У Гродне мужчына зламаў жанчыне сківіцу, бо яна не захацела з ім пазнаёміцца
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Гродне мужчына зламаў жанчыне сківіцу, бо яна не захацела з ім пазнаёміцца. Здарэнне адбылося ў адной з забаўляльных устаноў. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка, 42-гадовы мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён настойліва спрабаваў “наладзіць кантакт” з 35-гадовай жанчынай, але ёй такая кампанія не спадабалася. Яна папрасіла невядомага не прыставаць. Ён раззлаваўся і ўдарыў яе кулаком у твар.

Распачатая крымінальная справа, артыкул — “Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання”.

←Работала с 7 лет и сделала состояние на грязной воде. Смотрите историю смелой женщины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика