Калі наркотыкі… растуць у агародзе...

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное
Калі наркотыкі…  растуць у агародзе...

 Вясна ўсё болей упэўнена ўступае ў свае правы. На палях, лясах, лугах, на прысядзібных участках хутка зазеляніць-забуяе расліннасць… Але супрацоўнікаў праваахоўных органаў непакоіць тое, што на ўсіх гэтых тэрыторыях, здараецца, растуць… каноплі і мак – культуры, вырошчваць якія забаронена.


Так, у мінулым годзе некаторыя нашы грамадзяне не пабаяліся вырошчваць забароненыя каноплі і мак ва ўласных агародах. Найбольш вост-
ра гэтая праблема стаіць у аграгарадку Быцень – жыхары дадзенага населенага пункта найчасцей у мінулым годзе, як і ў папярэднія гады, траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў, прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за тое, што вырошчвалі і нават выраблялі наркотык з гэтых раслін.
Што павінен ведаць звычайны жыхар Івацэвіцкага раёна па гэтым пытанні? Галоўнае, што дапускаць вырастанне ў вашым агародзе ці на вашым участку вышэйзгаданых раслін забаронена, а калі вы сутыкнуліся з фактамі іх вырастання на пустках, у лясных масівах, каля смеццязвалак, то зрабіце, калі ласка, паведамленне ў міліцыю ці сельскі Савет. За пасеў і вырошчванне такіх раслін прадугледжана адказнасць па арт. 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь – штраф да 20 базавых велічынь. Калі вырошчванне іх адбываецца з мэтай прыгатавання ці выкарыстання наркотыка, то наступае крымінальная адказнасць.

Дзевяць злачынстваў па лініі наркакантролю зарэгістраваны ў 2017-м годзе ў нашым раёне; штогод фіксуецца 8-10 падобных злачынстваў, звязаных найперш з выкарыстаннем так званых традыцыйных наркотыкаў, вырабленых з канапель. Але зафіксаваны і выпадак, калі раней судзімы жыхар в. Бараны выкарыстоўваў забаронены ў свабодным выкарыстанні медыцынскі прэпарат, які ўтрымлівае псіхатропы. 

Усе з ліку тых, хто быў затрыманы па лініі наркакантролю, аказаліся на лаве падсудных і адбываюць пакаранні. І яшчэ. На 1 студзеня 2018 года на ўліку ва ўрача-нарколага па апошніх дадзеных зарэгістравана 12 чалавек. Можна не сумнявацца, што такіх людзей 
у нашым раёне на самай справе больш. З мэтай абмежаваць і “знізіць градус” дадзенай праблемы, райаддзелам міліцыі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў – аперацыя “Мак”, аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы з рознымі зацікаўленымі службамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі – медыкамі, педагогамі…

Заклікаю жыхароў Івацэвічаў і раёна не быць раўнадушнымі. Нельга спакойна назіраць за тым, як наркотыкі пранікаюць у маладзёжны асяродак. Ад нашай агульнай зацікаўленасці і неабыякавасці залежыць здароўе беларускай нацыі.
Сяргей КОЦІК, начальнік крымінальнай міліцыі Івацэвіцкага РАУС.

←В Лиде сегодня провел прием граждан председатель Гродненского облисполкома Владимир Кравцов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика