На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Прафарыентацыя

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное

На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. ПрафарыентацыяДа канца навучальнага года застаюцца два месяцы і выпускнікам ужо цяпер трэба паклапаціцца пра дадатковыя бонусы пры паступленні для далейшай вучобы. Пра некаторыя аспекты мэтавай падрыхтоўкі расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана СЕНЬКА:

– Час прыспешвае, таму ў чарговы раз нагадваем, што для атрымання мэтавага накіравання канкрэтна на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікі могуць звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму  да 5 красавіка. Усю інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-45-50 у спецыяліста аддзела Таццяны Мікалаеўны Шпак.

Права прэтэндаваць на атрыманне мэтавага накіравання на навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах маюць выпускнікі базавых, сярэдніх школ, гімназій пры пэўных умовах. Найперш калі ёсць патрэба ў спецыялістах вызначанай прафесіі; калі арганізацыі, якія выдаюць накіраванні, знаходзяцца ў населеным пункце з колькасцю да 20 тысяч чалавек, сельскім населеным пункце або на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Важна, каб атрымальнікі накіраванняў мелі выніковыя адзнакі па профільных прадметах не ніжэй 6 балаў.

Пры паступленні ў выпадку наяўнасці аднаго прэтэндэнта на мэтавае “месца” залічэнне адбу-дзецца пры станоўчым выніку цэнтралізаванага тэсціравання, а пры конкурсе дакументаў пра адукацыю  – калі выконваюцца ўмовы, пазначаныя вышэй.

Калі на мэтавае накіраванне прэтэндуюць два і больш абітурыентаў, то залічваецца прэтэндэнт з больш высокімі баламі, а астатнія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе.

Пасля заканчэння навучання выпускнікі, якія атрымалі адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі,  накіроўваюцца на працу  ў арганізацыю, якая выдала накіраванне. Тэрмін адпрацоўкі складае для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў 5 гадоў,  сярэдніх спецыяльных – 3 гады.

Запісала Алена БРУЦКАЯ.

 

←Снижаются лимиты перевоза в ЕАЭС товаров для личного пользования

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика