“Нацэлены на перамогу”

Источник материала:  
28.03.2018 — Разное

“Нацэлены на перамогу”

У Магілёве адбыўся абласны этап рэс­публіканскага конкурсу “Школа бяс­пекі-2018” сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Вучань 6 класа СШ № 8 Яўген Емяльяненка, пераможца раённага этапа, і на вобласці атрымаў дыплом I ступені ў групе “5-7 класы”. Зараз хлопчык рыхтуецца да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу, які адбудзецца на вясенніх канікулах. Дапамагаюць яму настаўніца АБЖ Юлія Пруднікава і маці, настаўніца замежнай мовы Таццяна Емяльяненка. Інтарэс да асноў бяспекі жыццядзейнасці ў хлопчыка з’явіўся яшчэ ў пачатковых класах. Ужо з малых гадоў вучням да­юць веды па гэтым прадмеце. І з 4 класа ­Яўген удзельнічаў у конкурсе, перамагаў на раённым этапе. Спачатку з ім займалася першая настаўніца Ларыса Салтыкова, затым – настаўнік АБЖ Мікалай Дрозд. Сёлета пашчасціла і на вобласці. “Зоркі сышліся, – сказала намеснік дырэктара СШ № 8 па выхаваўчай рабоце Інэса Краўчанка. – Яўген – сур’ёзны хлопчык, нацэлены на перамогу. Ставіць мэту і ідзе да яе. Старанны, адказны, выдатнік у вучобе. На конкурсе ўразіў сваімі ведамі і сур’ёзным падыходам”. СШ № 8 увогуле штогод уваходзіць у тройку лідараў на раённым этапе “Школы бяспекі”. Конкурс ужо стаў традыцыйным і праводзіцца 11-ы год, каб зацікавіць дзяцей прадметам “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” і тым самым папярэдзіць няшчасныя выпадкі.
Анжэліка Саўчанка.

←С новым "грилем" и цифровой приборкой: Mercedes-AMG обновила самый мощный C-класс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика