Аштрафаваныя 22 вадзіцелі

Источник материала:  
28.03.2018 — Разное
Аштрафаваныя 22 вадзіцелі

 Супрацоўнікі АДАІ Івацэвіцкага РАУС прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Бяспека дзяцей – прыярытэт для дарослых”, якая завяршылася 24 сакавіка. Асаблівая ўвага падчас акцыі надзялялася таму, наколькі ў Івацэвічах і раёне выконваюць Правілы дарожнага руху вадзіцелі, якія прывозяць раніцай у навучальныя ўстановы – школы, дзіцячыя садкі – дзяцей.


Практыка засведчыла: многія вадзіцелі абыякава ставяцца да неабходнасці перавозіць дзяцей у спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях, не прышпільваюць нават іх. Як вынік, пакараны штрафам 22 вадзіцелі – жыхары Івацэвічаў і раёна. Каля СШ №1 г. Івацэвічы супрацоўнік АДАІ раніцай у рамках акцыі праводзіў праверку, яго ўвагу прыцягнуў вадзіцель легкавіка, які няправільна прыпаркаваўся. Дзяржаўтаінспектар звярнуў увагу вадзіцеля на гэта, а пасля зацікавіўся: ці не ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіцца гэты вадзіцель, які прывёз дзіця ў школу? Сапраўды, вадзіцель быў нецвярозы – 0,8 праміле. Гэтае парушэнне Правілаў яму дорага абышлося...

ХХХ
У Беларусі ў гэтыя дні, да 2 красавіка ўключна, праводзіцца рэспубліканская акцыя “Не будзь невідзімкай на дарозе!”. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі міліцыі накіруюць на пешаходаў з ліку тых, хто з’яўляецца ўдзельнікам дарожнага руху і не выкарыстоўвае флікер. Пешаходы па-ранейшаму найбольш часта траўміруюцца і гінуць у выніку ДТЗ, таму ім увага будзе нададзеная асаблівая. Каб не быць аштрафаваным – выкарыстоўвайце святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак.
Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ івацэвіцкага РАУС. 

←Фитнес-трекеры научили определять вероятную продолжительность жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика