Для ўраджаю
ПАЧАЛІСЯ РАБОТЫ Ў ПОЛІ
У гаспадарках раёна пачаліся веснавыя палявыя работы. Пераважная большасць сельгаставарыстваў вядуць падсяванне шматгадовых траў пад азімыя культуры, уносяць мінеральныя тукі пад яравую сяўбу, падкормліваюць сенажаці і пашы. Неблагія тэмпы набраны ў ААТ «Жацерава». Падсяваюцца пад азімыя канюшына, фестулоліум і цімафееўка, выконвае гэтую работу механізатар Віталій Тарабэш. Як адзначае галоўны аграном Іна Леўкавец, разлічваюць падсеяць травы на плошчы каля 150 гектараў. Калійныя і фосфарныя ўгнаенні пад яравую сяўбу, у прыватнасці пад кукурузу і цукровыя буракі, уносяць механізатары Аляксандр Ганчарэнка і Рэнат Шагіеў. Падвозяць мінеральныя ўгнаенні вадзіцелі Часлаў Сідаровіч і Арцём Бялоў. Яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры зоймуць у таварыстве плошчу 600 гектараў.
ЯКАСНЫМ НАСЕННЕМ
Для правядзення сортазмены і сортаабнаўлення элітгас «Агранёманскі» кожны год рыхтуе і прапаноўвае гаспадаркам раёна насенне збожжавых культур перспектыўных сартоў. Вось і сёлета ў таварыстве мяркуюць прадаць 500 тон, з іх – 400 ячменю і 100 – аўса. Актыўна вядзецца іх падрыхтоўка да рэалізацыі.
Набываюць сельгаставарыствы ў агранёманцаў таксама насенне гароху, грэчкі і шматгадовых траў. Усё насенне якаснае, карыстаецца немалым попытам і за межамі раёна.
Пр