Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак акцентирует внимание на безопасности людей во время посевной кампании

Источник материала:  
28.03.2018 — Разное

Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак акцентирует внимание на безопасности людей во время посевной кампании

Ход падрыхтоўкі тэхнікі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна да веснавой пасяўной кампаніі разгледжаны на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта 23 сакавіка, у пятніцу.

Удзел у правядзенні пасяджэння прынялі першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Міхайлавіч Садаўнічы і намеснік начальніка ўпраўлення жывёлагадоўчай і племянной справы Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Аляксандравіч Горны.
— У бягучым годзе ў Карэліцкім раёне плануецца вырасціць 113,9 тыс. тон збожжа, 2400 тон ільновалакна, 207,5 тыс. тон цукровых буракоў, 5 тыс. тон бульбы, 9,3 тыс. тон масланасення рапсу. Нарыхтаваць 94,5 тыс. тон кармавых адзінак травяністых кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі, — падзяліўся планамі ў аграрнай сферы старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Леанідавіч Шайбак. — У немалой меры выкананне гэтых паказчыкаў будзе залежаць ад падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ.
На сённяшні дзень, як паведаміў вядучы спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі Карэліцкага райвыканкама Сяргей Мікалаевіч Гавіна, — агульная гатоўнасць тэхнікі па раёне знаходзіцца на высокім узроўні. Так, трактары гатовы на 90%, плугі — 89%, культыватары — 94%, пасяўныя агрэгаты — 80%, сеялкі — 88%, машыны для ўнясення цвёрдых арганічных і мінеральных угнаенняў — 84%.
З лепшага боку адзначана работа па падрыхтоўцы тэхнікі да выхаду на вясновае поле ў СВК «Свіцязянка-2003», «Жухавічы», «Маяк-Заполле», ДП «Лукі-Агра».
На падрыхтоўку тэхнікі да веснавой пасяўной з неабходнай сумы ў 2237 тыс. рублёў зрасходавана 1659,9 тыс. рублёў.
Для правядзення веснавых палявых работ усе гаспадаркі забяспечаны пад поўную патрэбнасць насеннем. У бліжэйшы час сельгасарганізацыі завязуць з элітных гаспадарак неабходную колькасць элітнага насення.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама ставіць перад аграрыямі задачу закласці насеннікі злакавых і бабовых траў, каб задаволіць патрэбнасць гаспадарак у насенні для падсявання траў і перазалужэння сенажацей і пашы не менш чым 20% ад іх наяўнасці штогод.
Добры запас трываласці маюць сельгасарганізацыі раёна па забяспечанасці ўгнаеннямі. Так, мінеральных угнаенняў маецца ў наяўнасці 66% ад неабходнага, азотных — 64%, фосфарных — 36%, калійных — 80%, арганічных — 98%.
Высока ацаніў ступень падрыхтаванасці сельгасарганізацый раёна да пасяўной кампаніі першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Міхайлавіч Садаўнічы.
— Традыцыйна Карэліцкі раён з’яўляецца адным з флагманаў Гродзенскай вобласці па падрыхтоўцы да веснавых палявых работ, — падкрэсліў ён, — гэта тычыцца і высокай гатоўнасці тэхнікі да працы, і жадання людзей выканаць усе работы ў неабходныя тэрміны. Галоўнае ж, што на Карэліччыне асаблівая ўвага надаецца пытанню бяспекі аграрыяў, занятых на сельскагаспадарчых работах. Мабыць, важней гэтага пытання няма і быць не можа.
Кіраўнік раёна В. Л. Шайбак даручыў службе аховы працы і прафсаюзнага актыву ўшчыльную заняцца правядзеннем інструктажоў на працоўных месцах, праверыць ступень гатоўнасці сталовых і мехмайстэрняў.
Іна ЛЕЙКА.

←Карточка со "своим" дизайном. Что можно и что нельзя нанести на банковский "пластик"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика