На вадасховішчы Драгічына пад лёд праваліўся рыбак
27.03.2018 16:38
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Драгічыне на вадасховішчы пад лёд праваліўся рыбак, перадае БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкі абласны ОСВОД.
Здарэнне адбылося 25 сакавіка. 39-гадовы жыхар Драгічына праігнараваў забарону выхаду на лёд і пайшоў на зімовую рыбалку. Але ў выніку ў вадзе апынуўся сам рыбак.
Рыбака, які пачаў тануць, заўважыў відавочца, што знаходзіўся непадалёк. Ён жа і дапамог бедаку. Пацярпелага шпіталізавалі з дыягназам "пераахаладжэнне". Дарэчы, рыбак быў п'яны — 2,6 праміле.
Ад пачатку года на вадаёмах Брэсцкай вобласці загінулі чатыры чалавекі, выратаваныя пяцёра.