Президент провел встречу с творческой молодежью в Белорусском государственном молодежном театре
20 сакавіка Прэзідэнт правёў сустрэчу з творчай моладдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. У ёй удзельнічалі 270 чалавек. У тым ліку студэнты рэспубліканскіх і рэгіянальных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікі вядучых творчых калектываў і маладыя работнікі. Сярод моладзі — лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі, пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, удзельнікі творчых праектаў, рэспубліканскіх маладзёжных акцый.
Прэзідэнт адзначыў высокую і адказную ролю прадстаўнікоў творчых прафесій у жыцці краіны. "Дзе б вы ні праявілі сябе — у літаратуры, акадэмічным мастацтве, кіно, на тэлебачанні, эстрадзе, у танцы — будзеце дарыць лю-дзям настрой, эмацыянальна ўзбагачаць, і, галоўнае, фарміраваць духоўны каркас нацыі", — гаварыў кіраўнік дзяржавы. Ён упэўнены, што дастойны і адказны шлях — весці свет за сабой, узвышаючы душы і выхоўваючы пачуццё прыгожага. Важна не звярнуць на дарогу лёгкай славы і бяздумнага пераймання.
Як заўважыў Аляксандр Рыгоравіч, поспех — гэта не толькі лаўры і авацыі, але і вялікая сацыяльная адказнасць. Менавіта ад таго, як складзецца творчы лёс моладзі, залежыць будучае краіны.
"Разумею, што ў мастацтве і шоу-бізнесе настаў час менеджараў і прадзюсараў, якія запальваюць зоркі. Але дзяржаўныя структуры таксама не павінны заставацца ў баку. Міністэрствам культуры, інфармацыі і адукацыі, а таксама тэлебачанню, радыё, друкаваным выданням трэба яшчэ актыўней далучацца да пошуку і раскруткі маладых талентаў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, асабліва важна пераламаць сітуацыю ў Год малой радзімы. Патрабуе ўдасканалення сістэма выяўлення маладых талентаў у Беларусі.
Беларусы часта перамагаюць у міжнародных фестывалях. У краіне праводзіцца і шмат нацыянальных конкурсаў, у іх ліку тэлепраекты "Я спяваю", "Акадэмія талентаў", "Талент краіны". Але Прэзідэнт не разумее, чаму як толькі тэлевізар выключылі, зоркі не гараць, іх не бачна.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, важна ўзняць статус гарадоў і вёсак, дзе нарадзіліся вядомыя беларусы, прыцягнуць туды замежных прыхіль-нікаў высокага мастацтва, паказаць ім вытокі вялікіх твораў, якія сталі сусветнымі, падарыць людзям свята.
"Ад міністэрстваў культуры, інфармацыі, адукацыі, а таксама сродкаў масавай інфармацыі я чакаю канкрэтных праграм дзеянняў, якія паставяць кропку ў гэтай тэме, і больш не трэба будзе тлумачыць, як гэта важна для нас саміх — любіць свой народ і сваю краіну. Як гаворыцца, шчаслівы той, хто знайшоў скарбы ў сабе", — гаварыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы спакойна ставіцца да таго, што Беларусь на "Еўрабачанні" будзе прадстаўляць украінец, такое практыкуецца і ў іншых краінах. Больш за ўсё ўсхвалявала, што некаторыя вельмі актыўна запрацівіліся кандыдатуры гэтага прэтэндэнта. Аднак гэта спаборніцтва, канкурэнцыя.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што шмат гадоў таму падтрымаў ідэю прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні". Нават калі артыст не займае прызавое месца, у яго добрая магчымасць заявіць пра сябе. "Дарэчы, гэты хлопец і грошай не прасіў, але, дзе трэба, мы плячо падставім, ён жа едзе ад нас выступаць", — адзначыў Аляксандр Рыгоравіч.
Для Прэзідэнта важна, каб прадстаўнік ад Беларусі, хто б ён ні быў, не проста выступіў на "Еўрабачанні", а ўсё ж прывёз конкурс у краіну.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: каб дабіцца поспеху ў сваёй справе, неабходна пакласці ў аснову высакародную мэту. Успомніў, калі быў выбраны на прэзідэнцкую пасаду, вельмі хацеў змяніць жыццё і пабудаваць яго на прынцыпах справядлівасці. Гэтыя і іншыя якасці, на яго думку, трэба мець паспяховаму чалавеку. А талент, гатоўнасць шмат працаваць, патрэбны для рэалізацыі сваіх здольнасцей.
На фота справа ад Прэзідэнта—наш зямляк Сяргей МІКЕЛЬ. Ён родам з вёскі Слабада.
Балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Паралельна выкладае ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы і
заканчвае магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.