Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
З 19 па 25 сакавіка ў ходзе СКМ “Арсенал” грамадзянамі добраахвотна выдадзена 9 адзінак незарэгістраванай зброі; супрацоўнікамі аддзела выяўлена і канфіскавана 7 адзінак зброі, 6 патронаў і 0,7 кг пораху; ануляваны дазвол на захоўванне і нашэнне зброі; 6 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці; разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да адного. Паступіла заява ад пенсіянера, якога 18 лютага збіў крэслам 28-гадовы сын.
Увага! З 27 па 29 чысло праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы забойстваў і фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін. Калі вы сталі ахвярай ці сведкам гвалту ў сям’і, тэрмінова звяртайцеся за дапамогай па тэл. 102. Экстранная псіхалагічная дапамога кругласутачна прадастаўляецца па тэл. у г. Магілёве 8 (0222) 47-31-61, у г. Бабруйску 8 (0225) 54-40-74.
РАСК
Службовая асоба аднаго з прадпрыемстваў, у чые абавязкі ўваходзіла вядзенне табеля ўліку працоўнага часу, у чэрвені 2015 года прыняла ад супрацоўніка 100 тысяч недэнамінаваных рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання нявыхаду апошняга на працу і неадлюстравання гэтага факту ў табелі.
Раней не судзімы 28-гадовы асіпаўчанін захоўваў пры сабе 0,96 г марыхуаны.
Жыхарка Градзянкі ў сярэдзіне лютага спрабавала выкрасці рогі лася коштам 100 руб. з дома аднавяскоўкі-пенсіянеркі.
ДАI
Папярэджана 108 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 32 пешаходы і веласіпедысты.
Дэпартамент аховы
Да адказнасці прыцягнуты 7 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе, 4 парушальнікі ПДР, 3 — здзейсніўшыя дробныя крадзяжы.
РАНС
У ходзе акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” супрацоўнікі МНС па 30 сакавіка будзе арганізавана прафілактычная работа па навучанні персаналу гасцініцы “Асіповічы”.
IАЖіРС
Складзены 3 пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — захоўванне рыбалоўных сетак.