Уначы ў сераду ў Беларусі прагназуецца месцамі да -14 градусаў
27.03.2018 12:26
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У сераду, 28 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія мокры снег і дождж магчымыя ўдзень толькі ў асобных раёнах Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Вецер будзе пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны чакаецца ад -1 да -7 градусаў, а на паўночным усходзе — ад -8 да -14. У дзённыя гадзіны будзе ад -2 да +2 градусаў, паведамляе БЕЛТА.