У Смаргонскім дзіцячым садку №15 прайшла акцыя «Час Земли»
Падчас гэтай акцыі WWF заклікае выключыць святло на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Акцыя прыцягвае ўвагу да асцярожнага і адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў планеты.
У дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Яслі-сад №15 г.Смаргоні» таксама прайшла акцыя «Час Земли». У рамках акцыі педагогі нашай установы надалі ўвагу розным аспектам рэсурсазберажэння.
З дзецьмі былі праведзены гутаркі: «Чараўніца-вада», «Каралева лямпачка». Выхавальнікі ўсіх груп правялі цыкл заняткаў на тэму рэсурсазберажэння: «Прыродныя багацці Беларусі», «Ад лучыны да энергазберагальнай лямпачкі», «Беражыце ваду!" і інш.
Для замацавання матэрыялу па тэме рэсурсазберажэння выхаванцам быў прапанаваны шэраг гульняў: «Наша планета Зямля», «Крама электрапрыбораў», «Поле цудаў»і інш. Гэта спрыяла развіццю ініцыятывы і актыўнасці дзяцей па дадзеных тэмах.
Дзеці старэйшых груп сумесна з выхавацелямі правялі даследаванне на тэму «Дзе жыве электраэнергія ў дзіцячым садзе», «Патруль-Светлячок», Зберажом ваду разам!».
Для бацькоў нашых выхаванцаў быў падрыхтаваныінфармацыйны лісток «Час Земли ».
Педагогі нашай ўстановы дашкольнай адукацыі разумеюць, наколькі важна данесці да кожнага дзіцяці паняцце «зберажэнне». Яны вераць у тое, што дадзеныя мерапрыемствы дазволяць прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да асцярожнага і адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў планеты.
Алена ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік.
Жана ДАЎГАПОЛАЯ, выхавацель дашкольнай адукацыі.