Негаручыя Чалюшчавічы

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Стан бяспекі і ўмоў працы на аб’ектах КСУП “Чалюшчавічы” днямі вывучала мабільная група райвыканкама.

На адносна новым жывёлагадоўчым комплексе дасюль увогуле няма ні схемы руху, ні габарытных і хуткасных указальнікаў. Не дзіўна, што трактарыст праляцеў міма нас ракетай. Кажа, спідометр не працуе, а 25 гадоў вопыту за рулём не дазваляюць яму самому вылічыць прыблізную хуткасць.

У даільным і малочным цэхах пашкоджана плітка. Малочны шланг увогуле ляжыць на падлозе ў лужы вады. Адсутнічае кран для мыцця рук і, натуральна, вадкае мыла і сурвэткі пры ім.Негаручыя Чалюшчавічы

Бытавыя пакоі тут не апальваюцца, таму паўсюль распаўсюджана цвіль, тынкоўка пашкоджана (на здымку). Не працуюць і санітарныя пакоі, на функцыяванне якіх былі выдаткаваны такія вялікія грошы. Большасць дзвярэй без ручак і замкоў, ёсць і без шкла.

Малочнатаварная ферма “Зарэчка” свой рэсурс выпрацавала, бадай, у мінулым стагоддзі. Але жывёлу тут працягваюць трымаць. Ферма не агароджана, тэрыторыя нават пад снегам выглядае запушчанай і небяспечнай для руху. Бытавыя памяшканні ў аварыйным стане і зачыненыя для доступу. Сістэма гноевыдалення абсалютна пазбаўлена ахоўных прыстасаванняў. Няма памяшканняў для складзіравання сухога падсцёлу для цялят і дроў для падагрэву вады.

Не паклапаціліся пра ўказальнікі і схемы руху і на тэрыторыі машынна-трактарнага парка. У памяшканні вартавой службы электраразетка пашкоджана, але да яе падключана некалькі карыстальнікаў. У рамонтных майстэрнях бытавых памяшканняў няма, як няма ні вады, ні ацяплення. Таму ў пятай гадзіне вечара ўся тэхніка раз’ехалася “па дамах”, дзе раніцай рухавікі змогуць завесці, абагрэўшы цёплай вадой.

Негаручыя Чалюшчавічы

У адным з цэхаў на кране-бэльцы застаўся на ноч вісець зняты рухавік без усялякіх падпорных прыстасаванняў (на здымку). А побач – МАЗ з узнятым кузавам таксама без упораў і супрацьадкатных элементаў.

Толькі ў магазіне “Валянціна” ТДА “Рубіконгандаль” мы ў гэты дзень упершыню ўбачылі адзіны сродак пажаратушэння – вогнетушыльнік і ўкамплектаваную аптэчку. Па ўсім відаць, аб’екты КСУП “Чалюшчавічы” скрозь з негаручых матэрыялаў, бо ні пажарных шчытоў, ні іншых сродкаў бяспекі тут няма ў прынцыпе.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

←Анастасия Кузьмина: Думаю, еще не скоро забуду такое поражение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика