Запрасілі спартакіяды
У Петрыкаве прайшлі чарговыя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды арганізацый і прадпрыемстваў. На гэты раз вызначалі мацнейшых гіравікі і тэнісісты.
Па звестках аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сярод сямі каманд першае месца ў гіравым спорце заняла каманда РАУС, якая была ўзнагароджана Кубкам і дыпломам 1 ступені.
Другой была каманда УП “Палессе-Аграінвест”, трэцяй – РАНС.
У асабістым заліку першыя месцы ў сваіх катэгорыях занялі: Уладзімір Бельскі (райжылкамгас; катэгорыя да 70 кг), Уладзімір Герасіменка (“Палессе-Аграінвест”; 70-90 кг); Валянцін Мазуркевіч (РЭС, звыш 90 кг).
У спаборніцтвах па настольным тэнісе прыняло ўдзел 9 каманд. Першае месца заняла каманда Муляраўскага сельвыканкама, другое – КСУП “Капаткевічы”, трэцяе – РАНС.
Сярод жанчын перамогу атрымала Алена Цярэня з каманды Нацпарка “Прыпяцкі”, сярод мужчын – спартсмен з КСУП “Капаткевічы” Георгій Шатырын.
У мінулую пятніцу на базе фізкультурна-аздараўленчай залы ДЮСШ адбыліся спаборніцтвы па баскетболе ў праграме спартакіяды школьнікаў.
Спаборнічала 12 каманд дзяўчат з першай групы ўстаноў адукацыі.
Першае месца ў выніку занялі капцэвіцкія дзяўчаты, другое – спартсменкі з гімназіі, трэцяе – каманда з Капаткевіцкай СШ.
П. ВАЛОДЗІН.
Фота А. ГУСЕВА.