Формы экзаменаў трэба змяняць

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Выпускныя іспыты за курс сярэдняй школы павінны адпавядаць форме паступлення ў ВНУ, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«Сёння форма атэстацыі за курс сярэдняй школы не адпавядае форме атэстацыі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Раней, калі мы пісалі ў школе сачыненне, то дакладна ведалі, што пры паступленні ў ВНУ таксама будзем пісаць сачыненне. А цяпер атрымліваецца так: я пішу пераказ, пішу кантрольную работу па матэматыцы ў школе, а прыходзячы паступаць у ВНУ, здаю тэсты — зусім іншая форма атэстацыі. Таму для нас відавочна, што форма выпускнога экзамену за курс сярэдняй школы павінна адпавядаць форме паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову», — сказаў Ігар Карпенка.

Новаўвядзенне, мяркуецца, з’явіцца да 2020 года. ■

←Психолог: агрессивность подростков связана с тем, что они попадают в эмоционально-гормональную мясорубку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика