У Слуцку тры чалавекі памерлі ад атручвання невядомым рэчывам
26.03.2018 09:20
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Слуцку тры чалавекі памерлі ад атручвання невядомым рэчывам. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Яўген Сачак, гэта — 67-гадовы мужчына і дзве жанчыны ва ўзросце 55 і 61 гадоў. Усе яны 23 сакавіка працавалі на сартаванні бытавога смецця на гарадской звалцы каля вёскі Лесішча і выпілі вадкасць са знойдзенай пластыкавай бутэлькі. Пасля вяртання дахаты ўсім ім стала кепска. Мужчына памёр у раённай бальніцы 24 сакавіка, у нядзелю і панядзелак памерлі жанчыны.
Міліцыя праводзіць праверку. Удалося знайсці рэшткі вадкасці з бутэлькі, яе адправілі экспертам.