Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемства

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Заўтра ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Напярэдадні ў Цэнтры культуры г. Хойнікі прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву КЖУП «Хойніцкі камунальнік», на якім лепшыя работнікі прадпрыемства атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Знаёмім вас з некаторымі з іх.

Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемства
У падпарадкаванні начальніка транспартнага ўчастка Сяргея Яўгеньевіча Свірыдзецкага 47 вадзіцеляў, трактарыстаў і машыністаў, таксама ён адказвае за работу 81 транспартнага сродку – аўтамабіляў, трактараў і спецмашын, прычэпаў і паўпрычэпаў. У яго абавязкі ўваходзіць штодзённае размеркаванне тэхнікі па аб’ектах, кантроль за яе спраўнасцю і эксплуатацыяй, выпускам тэхсродкаў на лінію. Таксама С.Я. Свірыдзецкі адказвае за разлікі па забеспячэнню транспарту паліва-змазачнымі матэрыяламі.
Своеасаблівым экзаменам для парка тэхсродкаў КЖУП «Хойніцкі камунальнік» становяцца капрызы надвор’я. Вось і сёлетнія маразы і снегапады ў лютым-сакавіку ў цэлым пацвердзілі надзейнасць людзей і тэхнікі прадпрыемства пры рабоце ў экстрэмальных умовах.


Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемства
Вядучы бухгалтар разлікова-даведачнага цэнтра жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Таццяна Мікалаеўна Дземідзенка цяпер выконвае абавязкі начальніка цэнтра, і з гэтым, як і са сваёй асноўнай работай, спраўляецца на «выдатна». Менавіта гэтая жанчына штомесяц налічвае ўсім нам квартплату, працуе з даўжнікамі па спагнанню запазычанасцей. Таццяна Мікалаеўна заўсёды ў курсе ўсіх змен у жыллёвым заканадаўстве, рашэнняў абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, якія датычаць жыллёва-камунальнай сферы.


Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемства
Ігар Яўгеньевіч Асаўляк у сферы камунальнай гаспадаркі працуе з 1995 года. Да 2004-га – у аб’яднанні цеплавых сетак з’яўляўся тэхнікам-электрыкам, а пасля таго, як аб’яднанне ўвайшло ў склад КЖУП «Хойніцкі камунальнік», заняў пасаду начальніка ўчастка цеплавых сетак, на якой працуе і зараз. У яго падпарадкаванні 14 чалавек. Разам яны адказваюць за тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вонкавых цепласетак (агульная іх працягласць па раёну – 82,4 км) і пяць цэнтральных цеплапунктаў. У міжацяпляльны сезон адказваюць за мадэрнізацыю цепласетак. Дарэчы, у 2018 годзе запланавана замяніць 3,7 км цеплакамунікацый.

Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемстваРабочы Васілій Васільевіч Кірычэнка – яшчэ адзін унікальны спецыяліст, які ў цёплы час года працуе на ўніверсальнай устаноўцы «БЕЛТА» па ямачнаму рамонту дарог. А ў астатні час года ён заняты на работах у складзе дарожнай брыгады. Унікальнасць гэтага чалавека ў тым, што яшчэ да арміі Васілій Васільевіч займаўся альпінізмам, потым была служба ў паветрана-дэсантных войсках, а таму яму абсалютна невядомы страх вышыні. І калі на прадпрыемстве неабходна выканаць нейкія работы на аўтамабільнай вышцы або іншых аб’ектах на вышыні, на іх абавязкова накіроўваюць В.В. Кірычэнку. А яго дысцыплінаванасць, адказнасць і выканаўчасць гарантуюць, што ўсё будзе зроблена на сумленне.


Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемства
Слесар аварыйна-аднаўленчых работ участка водаправоднай гаспадаркі Генадзій Мікалаевіч Глухіх у КЖУП «Хойніцкі камунальнік» працуе 7 гадоў. Яго характарызуюць як спецыяліста самай высокай кваліфікацыі. Разам з таварышамі па працы заўсёды гатовы выехаць на месца аварыі і прыняць усе меры для яе ўхілення. Так што і ў святы, і ў выхадныя дні яго мабільны тэлефон заўсёды «на сувязі». Хацелася б, каб такіх незапланаваных выклікаў было як мага менш, але ж жыццё ёсць жыццё, а тэхніка ёсць тэхніка. Для нас, спажыўцоў, галоўнае – упэўненасць у тым, што высокая рабочая кваліфікацыя Генадзія Мікалаевіча і яго калег дапаможа ім хутка лакалізаваць і, таксама хутка і аператыўна ўхіліць любыя непаладкі.

Адказныя і старанныя, яны – гонар прадпрыемстваСлесар-сантэхнік Раман Аляксандравіч Волкаў – таксама адзін з ветэранаў працы ў жыллёва-камунальнай сферы. У КЖУП «Хойніцкі камунальнік» ён з 1994 года, кола абавязкаў – жыллёвая гаспадарка. У тым выпадку, калі ў кватэрах або падвалах жылфонду ўзнікаюць непаладкі з работай сістэм водазабеспячэння, падачы цяпла або каналізацыі – можна чакаць майстра Р.А. Волкава.
Ён вопытны і кваліфікаваны спецыяліст, а ладзіць з людзьмі гэтаму чалавеку дапамагае тактоўны і вытрыманы характар, таму нездарма ён карыстаецца павагай і аўтарытэтам і сярод кліентаў, і сярод таварышаў па працы.

Віктар Назаранка.

Фота Вікторыі Мароз.

←В рамках комплексной проверки белорусской армии проходит призыв военнообязанных из запаса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика