Заўтра - Вербніца

Источник материала:  
25.03.2018 — Разное

Заўтра ў вернікаў каталіцкай канфесіі -
Вербная (Пальмавая) нядзеля.
Яна святкуецца ў апошнюю нядзелю
перад Вялікаднем.

У храмах асвячаюць галінкі маладой вярбы, якія ўпрыгожваюць на розны густ. Святочнае набажэнства суправаджаецца працэсіямі вакол храмаў. 

Згодна з біблейскай гісторыяй, пасля таго як Ісус Хрыстос уваскрасіў з мёртвых у суботу Лазара, Ён у наступны дзень як Месія (абяцаны Старым Запаветам) уязджае на осліку ў Іерусалім. Напярэдадні іўдзейскай Пасхі ў горадзе было шмат людзей з усёй Палесціны. Яны жадалі ўбачыць Памазаніка Божага, які здзіўляў сваёй мудрасцю, прароцтвам і цудамі. Па даўняй традыцыі радасны і ўсхваляваны народ расцілаў дарогу Ісусу маладымі пальмавымі галінкамі.
Адзначэнне хрысціянскай Вербнай нядзелі мае сувязі з народнымі традыцыямі, згодна якім вярба служыць аберагальным сродкам. Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: "Не я б'ю - вярба б'е. За тыдзень - Вялікдзень", "Хвароба ў лес, здароўе ў косці". Верылі, што б'ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство вярбы, якая першай абуджаецца ад зімовага сну.

←Белорусские биатлонистки соревнуются в масс-старте. Онлайн гонки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика