У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі

Источник материала:  
24.03.2018 — Разное

У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі

Штогод мы аддаём даніну павагі ахвярам фашысцкіх злачынстваў.

У памяць аб трагедыі ў невялічкай беларускай вёсцы Хатынь, якая, дарэчы, сімвалізуе горкі лёс і іншых спаленых вёсак, хайнічане сабраліся каля помніка на месцы расстрэлу мірных жыхароў на гарадскіх могілках. Хвілінай маўчання выказалі пашану загінуўшым. Кранулі душу словы выступіўшых намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай і прадстаўніка ветэранскай арганізацыі В.І. Баранава.


У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі

Гаворачы пра Хатынь, нельга не ўспомніць і пра хойніцкія вёскі, якія напаткала тая ж доля. Гэта вёскі Зялёны Гай (Навасёлкі) і Перавессе (Баршчоўка). Цяпер гэтыя мясціны знаходзяцца ў зоне адчужэння па прычыне аварыі на ЧАЭС. У гадавіну трагедыі там на памятных месцах усклалі кветкі, таксама як ўсе прысутныя каля хойніцкага помніка.

Хатыні прадоўжылі ў раённым краязнаўчым музеі, дзе прайшоў урок памяці. Затым у канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў прагучалі тэматычныя кампазіцыі.


У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі


У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі


У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі


У Хойніках прайшоў мітынг да 75-годдзя Хатынскай трагедыі

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.

←25 сакавіка – апошні дзень падачы заявак на Мediabarcamp

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика