Насвай – што гэта?

Источник материала:  
24.03.2018 — Разное

Насвай – што гэта?Насвай належыць да таксічных сродкаў. Асноўны кампанент яго – простая махорка ці тытунь. У сумесь таксама дадаюць гашаную вапну, попел розных раслін, вярблюджы кізяк ці курыны памёт. Нагадвае знешне насвай зялёныя шарыкі ці шэравата-карычневы парашок.

Насвай – не заменнік тытуню, а той самы тытунь, які наносіць шкоду арганізму. Ён не дапаможа адвыкнуць ад курэння. Розніца ў тым, што тытунёвы дым першы ўдар наносіць па лёгкіх, а насвай – па слізістай абалонцы рота і страўнікава-кішэчнага тракта.

Насвай не жуюць, а проста закладваюць за шчаку ці губу і трымаюць у роце. Праз слізістую абалонку нікацін трапляе ў кроў. Пры гэтым чалавек 5-10 хвілін адчувае лёгкае паколванне ў руках і нагах, галавакружэнне.

Факты
Медыкі сцвярджаюць, што існуе прамая залежнасць паміж анкалагічнымі захворваннямі і ўжываннем насвая. Каля 80% выпадкаў раку языка, вуснаў і іншых органаў рота і гартані звязаны са спажываннем насвая.
Насвай утрымлівае экскрэменты жывёл ці птушак, таму, спажываючы яго, можна лёгка заразіцца кішэчнымі інфекцыямі і паразітарнымі захворваннямі, уключаючы вірусны гепатыт.
Гашаная вапна разбурае зубы.
У некаторыя порцыі насвая акрамя тытуню могуць быць уведзены наркатычныя сродкі ці псіхатропныя рэчывы, што выклікае залежнасць ад хімічных рэчываў.
У пастаянных спажыўцоў насвая развіваецца цяга да больш моцных псіхаактыўных рэчываў.
Не існуе легальнай вытворчасці насвая.

Нават кароткачасовае ўжыванне насвая здольна аказаць адчувальнае ўздзеянне на арганізм. Бацькі падлеткаў, якія ўжываюць насвай, не адразу могуць вызначыць прыкметы гэтага. Пры змене стану цела з гарызантальнага ў вертыкальны могуць узнікаць галавакружэнні і нават страта свядомасці. Мышцы ў спажыўцоў насвая звычайна расслабленыя, ёсць патлівасць і пастаяннае пачуццё слабасці. Губляецца ўвага, пагаршаецца вучоба, з’яўляюцца змяненні ў паводзінах.

У апошні час пачасціліся выпадкі ўжывання непаўналетнімі некурыльных тытунёвых вырабаў. Насцярожвае і той факт, што падлеткі далучаюцца да збыту насвая. Заканадаўства прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі. Артыкулам 16.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за набыццё, захоўванне некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання ці жавання, у колькасці, што не перавышае пяцідзесяці грамаў, прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.

За перавозку, перасылку, набыццё, захоўванне такіх некурыльных тытунёвых вырабаў у колькасці, большай за пяцьдзясят грамаў, як і за рэалізацыю гэтых рэчываў, будзе накладзены штраф у памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь з канфіскацыяй грашовай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі гэтых вырабаў, прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння ці без канфіскацыі, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй ці без яе.

За выраб некурыльных тытунёвых рэчываў у колькасці, што перавышае пяцьдзясят грамаў, пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці вінаваты павінен будзе выплаціць штраф у памеры ад трыццаці пяці да сарака пяці базавых велічынь з канфіскацыяй прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння ці без канфіскацыі або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй ці без яе.

Наталля ХОДЗЬКА,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Фота з інтэрнэту.

Адрасы дапамогі
Дзіцяча-падлеткавае аддзяленне дыспансерызацыі і медыцынскай рэабілітацыі Гомельскага абласнога наркалагічнага дыспансера: горад Гомель, вуліца Багданава, 13; тэлефоны: 8-0232-63-34-34, 8-0232-63-39-39; панядзелак-пятніца – з 8.00 да 17.30, субота – з 8.00 да 14.00.
Петрыкаўская ЦРБ: горад Петрыкаў, вуліца Луначарскага, 5; тэлефон 5-16-63; панядзелак-пятніца – з 8.00 да 16.00.
Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна: горад Петрыкаў, вуліца Вароўскага, 5; тэлефон 5-53-44; чацвер – з 17.30 да 19.30.
Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: горад Петрыкаў, вуліца Першамайская, 118 А; тэлефон 2-05-54; панядзелак – з 9.00 да 13.00.

←Волейболистки "Минчанки" одержали две победы в финальной серии чемпионата Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика