На пажары ў Рэчыцкім раёне загінуў мужчына
24.03.2018 16:52
—
Разное

Фота: МНС
У Рэчыцкім раёне на пажары загінуў мужчына. Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося раніцай 23 сакавіка ў вёсцы Прокісель, у жылым доме па вуліцы Маладзёжнай.
На момант прыбыцця першых падраздзяленняў пажарных дах цаглянага дома гарэў адкрытым полымем, столевае перакрыцце абрынулася. Падчас ліквідацыі пажару і разбору будаўнічых канструкцыяў знайшлі труп мужчыны 1963 года нараджэння. У гэтым доме ён жыў з дазволу гаспадыні.
Як бачна з фотаздымкаў, агонь практычна цалкам знішчыў дах. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версіяў — неасцярожнае абыходжанне з агнём.