“Авангард” вырашыў даведацца, ці ведаюць жыхары нашага раёна пра акцыю «Гадзіна Зямлі»

Источник материала:  
24.03.2018 — Разное

Штогод у апошнюю суботу сакавіка праводзіцца міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі». У гэты дзень у прызначаны час у розных краінах свету на адну гадзіну адключаюцца электраэнергія і электрапрыборы.

Прычым у акцыі ўдзельнічаюць не толькі арганізацыі, але і мільёны грамадзян. Для гэтага дастаткова 24 сакавіка на адну гадзіну, з 20.30 да 21.30, адключыць электрапрыборы і зрабіць крок да беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў. Трэба дадаць, што акцыя добраахвотная. Дарэчы, адна гадзіна даецца ўсім жыхарам планеты для таго, каб задумацца аб праблемах змены клімату.
“Авангард” вырашыў даведацца, ці ведаюць жыхары нашага раёна пра экалагічную акцыю і ці збіраюцца ў ёй удзельнічаць.

Наталля АЛЯКОВІЧ:

“Авангард” вырашыў даведацца, ці ведаюць жыхары нашага раёна пра акцыю «Гадзіна Зямлі»

– Вось толькі сёння раніцай размаўляла пра гэтую акцыю. Удзельнічаць абавязкова буду, бо мяне, як і іншых жыхароў, клапоціць экалагічнае становішча нашай планеты. У апошні час клімат стаў вельмі хісткім.

Ілля ЛАХМАНКОЎ:

“Авангард” вырашыў даведацца, ці ведаюць жыхары нашага раёна пра акцыю «Гадзіна Зямлі»

– Пра такую акцыю раней не ведаў, але паўдзельнічаць збіраюся. У змене клімату, лічу, у першую чаргу вінаваты чалавек. Больш усяго ён губіць яе адходамі вытворчасці. Таму наш абавязак – рабіць усё для таго, каб супыніць гэта.

Алена ЖЫГЛЯНКОВА:

“Авангард” вырашыў даведацца, ці ведаюць жыхары нашага раёна пра акцыю «Гадзіна Зямлі»

– Пра акцыю “Гадзіна Зямлі” ведаю. У мінулым годзе ўдзельнічала ў ёй і ў сёлетнім таксама буду. Яна нагадвае нам пра дрэннае становішча экалогіі. Пра гэта важна помніць і ўсімі сіламі падтрымліваць планету ў чысціні.
Алена ЧЭКАН. Фота аўтара.

←ГКНТ обсудил с американским консулом вопросы инновационного развития

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика