Прадстаўляем новавыбраных старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў

Источник материала:  
23.03.2018 — Разное
>

Прадстаўляем новавыбраных старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў

Прадстаўляем новавыбраных старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў

Касарэўская Іна Генадзьеўна

Нарадзілася 6 сакавіка 1973 года ў вёсцы Куніцкія Пастаўскага раёна. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працоўную дзейнасць пачала ў 1995 годзе ў якасці настаўніка Гуцкай сярэдняй школы. З 1997 па 2007 год была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай жа школы, з 2007-га — яе дырэктарам.

 13 сакавіка бягучага года выбрана старшынёй Варапаеўскага сельскага Савета дэпутатаў.

Прадстаўляем новавыбраных старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаўКукоўская Ірына Георгіеўна

Нарадзілася 27 верасня 1971 года ў вёсцы Казлоўшчына Пастаўскага раёна. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1992 па 2014 год працавала ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе, спачатку настаўнікам, а затым на працягу дзесяці гадоў — намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Пасля закрыцця навучальнай установы з 2014 года па апошні час выкладала беларускую мову і літаратуру ў Навадруцкай яслі-сад-базавай школе.

 6 сакавіка выбрана старшынёй Казлоўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў.

Прадстаўляем новавыбраных старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаўВрублеўскі Вячаслаў Людвігавіч

Нарадзіўся 11 верасня 1973 года ў вёсцы Калінаўка Пастаўскага раёна. Закончыў Акадэмію фі­зічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Затым праходзіў тэрміновую службу ў арміі. З 1996 па 1998 год працаваў настаўнікам Камайскай сярэдняй школы. З 1998 года служыў у аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама ў якасці міліцыянера патрульна-паставой службы, участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх, а з 2002-га па 2015-ы — яе начальнікам, з 2015-га па апошні час — намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 5 сакавіка выбраны старшынёй Юнькаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

 

←Wargaming уволила сотрудников, опубликовавших снимки "Гарольда, скрывающего боль"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика