Профсоюзы Витебской области объявили месячник общественного контроля по охране труда на посевной

Источник материала:  
22.03.2018 — Разное

Профсоюзы Витебской области объявили месячник общественного контроля по охране труда на посевнойМесячнік грамадскага кантролю

Згодна з пастановай Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі № 56 ад 22 лютага 2018 года, у краіне з 15 сакавіка стартаваў месячнік грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства па ахове працы.
Гатоўнасць да пасяўной кампаніі для інспектараў па ахове працы  вызначаецца не ўмовамі надвор’я, а створанымі ўмовамі працы і бяспекі. Калі сёння яшчэ на палетках ляжыць снег і відавочна, што вясенне-палявыя работы распачынаць рана, гэта не значыць, што трэба чакаць з падрыхтоўкай тэхнікі, забеспячэннем работнікаў спецыяльнымі адзеннем і абуткам, стварэннем належных бытавых умоў.
У рамках месячніка тэхнічныя інспектары працы прафсаюзаў будуць удзяляць асаблівую ўвагу забеспячэнню работнікаў, занятых на вясенне-палявых работах, дастойнымі санітарна-бытавымі ўмовамі і гарачым харчаваннем. Плануецца, што ў рамках маніторынгу сельгас-прадпрыемстваў прафсаюзныя інспектары вывучаць цэлы спектр пытанняў, якія тычацца аховы працы. Гэта правядзенне інструктажаў, забеспячэнне перадрэйсавых і паслярэйсавых аглядаў вадзіцеляў і механізатараў, спыненне эксплуатацыі машын, трактароў і агрэгатаў, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі або не прайшлі тэхагляд, забеспячэнне медыцынскімі аптэчкамі месцаў работы з пестыцыдамі і мінеральнымі ўгнаеннямі. У нашым раёне тэхнічныя інспектары працы абкама прафсаюза работнікаў АПК будуць праводзіць маніторынгі згодна з графікам.
Васіль ЮХНАВЕЦ,
старшыня  раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў.
Надрукавана ў №23 ад 23.04.2018 г.

←Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Зямчонак 20 сакавіка правёў прыём грамадзян у Шаркаўшчыне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика