Программа и участники фестиваля в честь празднования 100-летия БНР в Бресте 25 марта - важно

Источник материала:  
22.03.2018 14:43 — Разное

У Берасці заканчваецца падрыхтоўка да вулічнага фестывалю на плошчы Свабоды, прысвечанага стагоддзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Арганізатары прайшлі ўсе ўзгадненні з Берасцейскім гарвыканкамам і іншымі структурамі.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54211.php

Программа и участники фестиваля в честь празднования 100-летия БНР в Бресте 25 марта - важно
 Программа и участники фестиваля в честь празднования 100-летия БНР в Бресте 25 марта - важно

Свята адбудзецца 25 сакавіка з 12:00 да 17:00.

У сувязі з гэтым друкуем падрабязную праграму фестывалю.

Агульная інфармацыя.

12:00-12:45. Мітынг:

  • Выступы палітыкаў і грамадскіх актывістаў;

  •  Прыняццё рэзалюцый.

12:00 – 17:00:

  • Пляцоўка з рамеснымі вырабамі. Майстар-класы рамеснікаў;

  •  “Кірмаш валанцёрства” грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў;

  • Выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР “Брэст 100 год таму”;

  • Дзіцячая пляцоўка. Гульні, маляванкі, майстар-клас з глінай ад Таццяны Амельяновіч;

  • Продаж сімволікі, кніг, адзення;

  • Фотазона ў нацыянальным стылі;

  • Выступы клубаў рэканструктараў.

  • "Друкарня #БНР100". Выраб прынтоў з сімволікай фестываля. Першыя 50 ўдзельнікаў змогуць бясплатна яго надрукаваць на сваёй баваўнянай цішотцы.

13:00-17:00. Канцэрт:

·        13.00-13.20 Cad Goddeu (vk.com/cad_goddeu)

·        13.30-13.50 Zolki-band (vk.com/zolkiband)

·        14.00-14.30 Сразу Май (vk.com/srazumay)

·        14.40-15.10 СПРАТ (vk.com/spratname)

·        15.20-16.00 :B:N: (vk.com/bnband)

·        16.10-17.00 Re1ikt (vk.com/re1ikt)

·         Конкурсы, віктарыны і розыгрышы прызоў у перапынках паміж выступамі.

Удзельнікі пляцоўкі рамеснікаў:

  • Баніфацьева Марына (вышыўка, кашулі і сумкі) vk.com/club128214433

  • Клімус Таццяна (дробная кераміка, магніты, брошкі, падвескі, скураныя гаманцы) vk.com/tacciana_klimus

  • Мароз Сяргей (палімерная гліна, падвескі, магніты, брошкі)
  • Марчук Валерый (дробнае ганчарства, свістулькі і сувеніры)

  • Марчук Марына (выцінанка, пісанкі)

  • Сальнікаў Юрый (ручное ткацтва, бранзалеты, паясы, завушніцы) vk.com/yury.salnikau

  • Талашка Антон (вышыўка, ільняныя вырабы) vk.com/moj_rodny_kut

  • Чыквін Уладзімір (рэзьба па дрэве) facebook.com/vladimir.chikvin

  • Для рамеснікаў, якія жадаюць прэзентаваць свае вырабы падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 795-94-46 (Юрый).

Удзельнікі “Кірмаша валанцёрства”:

  • Агенцтва «Тваё заўтра» (www.yoto.by)

  • Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (https://dzedzich.org/)

  • Брэсцкае гарадское аддзяленне грамадскай арганізацыі "Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых" (vk.com/ymcabrest)

  • Валанцёрская ініцыятыва «Бальнічныя клоўны. Funny nose» (vk.com/rednosebrest)

  • Валанцёрская ініцыятыва «Абарона правоў жывёлаў. Брэст» (vk.com/club37733929)

  • Велаклуб «РаДзея» (www.daebrest.by)

  • ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» (www.raik.by)

  • Інфармацыйна-асветніцкая установа «За Вела Брэст» (vk.com/zavelobrest)

  • Кампанія «Будзь валанцёрам!» (vk.com/beavolunteer)

  • Кампанія «Наша Мова» (vk.com/nashamova)

  • Прома-суполка «Зала Чакання» (vk.com/zalaby)

  • Установа «За свой горад» (vk.com/zasvojgorod)

  • Для арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў, якія жадаюць прэзентаваць сваю дзейнасць падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 824-08-42 (Дар’я).

Удзельнікі пляцоўкі гандлю:

  • ІП Трафіменка Таццяна Вячаславаўна (vk.com/souveniry)

Сувенірная прадукцыя ўласнага вырабу. Сцяжкі, кубкі, значкі, нашыўкі, шклянкі, вымпелы, рушнікі, магніты, бірулькі, лан'ярды, балёнікі, міні-майкі.

  • ІП Свірскі Р.А. Інтэрнэт-крама "Імбрык"(imbryk.by)

Тавары брэнду "SYMBAL.BY","VOKLADKI.BY", тавары ўласнага вырабу, кніжная прадукцыя лепшых беларускіх выдавецтв. Музычныя дыскі айчынных выканаўцаў, друкаваная прадукцыя, скураныя вокладкі на пашпарт і аўтадакументы, керамічныя кубкі, прысвечаныя #БНР100 і Беларусі і іншыя сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

  • ІП Чапараў Алег Вячаслававіч. Крама "Князь Вітаўт" (vk.com/kniaz_vitaut)

Адзенне "LSTR-ADZIEŃNIE", "HONAR", "SYMBAL.BY", "MIENSK STYLE", "FASON", "КНЯЗЬ ВІТАЎТ". Друкаваная прадукцыя "ARCHE", "КНІГАЗБОР", "ГАЙСАК". Сувеніры "БРАМА", "VITAEM.BY" "ДЗВІНСКАЯ МАЙСТЭРНЯ", "SPADAR","РАКАЎСКІ СУВЕНІР", "КАЛЯРОВЫ ПАРАСОН". Упрыгожванні "ПРЫГОЖЫ АНЁЛАК", "Pollihands".

Футболкі, байкі, шапкі, бейсболкі, торбы, заплечнікі, вырабы з ільну, скураныя вырабы, упрыгожванні і аксэсуары, кубкі і тэрмакубкі, друкаваная прадукцыя, календары і іншая сувенірная прадукцыя з сімволікай, прысвечанай #БНР100 і Беларусі.

Для гандляроў, якія жадаюць прэзентаваць свае тавары падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 748-00-14 (Сяргей).

Як дапамагчы фестывалю:

Важная інфармацыя:

  • Арганізатары заклікаюць прыносіць бел-чырвона-белыя сцягі ды іншую нацыянальную сімволіку;

  •  Па патрабаванні органаў аховы правапарадку у мэтах бяспекі будзе арганізаваны дагляд удзельнікаў. На тэрыторыю фестывалю нельга праносіць колючыя і рэжучыя прадметы, алкаголь, напоі ў шкляной тары, гаручыя вадкасці і іншыя прадметы, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю грамадзян. Просім з разуменнем паставіцца да агульнапрынятых мер бяспекі.

Яндекс.Метрика