Пераможца ў намінацыі “Турагенцтвы, гульнявыя забаўляльныя цэнтры, паркі, санаторыі”, інтэрнэт-прэміі “Tibo – 2017”, першае месца ў галіновым і рэспубліканскім прафсаюзных конкурсах творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2017”, Дыплом ІІ ступені ў галіновай спартакіядзе прафсаюза, прысвечанай 100-годдзю ўтварэння органаў ВЧК КГБ Беларусі, — і гэта толькі мінулагоднія дасягненні калектыву санаторыя “Лясное”.
Галоўны накірунак дзейнасці ўстановы – гэта аказанне якасных аздараўленчых паслуг. Назва “Лясное” невыпадковая – санаторый нібы знаходзіцца ў лясных абдымках, а сэрца яго – возера Дамашкаўскае. За якаснымі паслугамі, беларускай гасціннасцю і асаблівай атмасферай едуць у “Лясное” адпачываць з розных краін СНД і далёкага замежжа. Запатрабаваны ён і ў суайчыннікаў.
Трэба адзначыць, што кіраўніцтва санаторыя робіць вельмі шмат для прасоўвання яго паслуг, а таму гэта беларускае мястэчка заўжды на слыху ва ўдзельнікаў прафесійных выстаў і форумаў. У мінулым годзе калектыў “Ляснога” прэзентаваў санаторныя паслугі на міжнароднай турыстычнай выставе «INTOURMARKET» у Маскве, браў удзел у спецыялізаванай выставе “Ахова здароўя Беларусі”, кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2017” у Мінску. Прэзентацыі ўстановы прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, Баку, на Пскоўшчыне.
Калектыў санаторыя актыўна бярэ ўдзел у большасці мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне і вобласці. Гэта святкаванні Дня горада Докшыцы і г.п. Бягомль, Фестывалі дзвюх рэк, “Славянскі базар”, “Viva Braslav”, “Дажынкі”, “У госці да Лепельскага Цмока” і многія іншыя.
Па выніках атэстацыі яшчэ ў 2016 годзе санаторый “Лясное” атрымаў вышэйшую санаторна-курортную катэгорыю ў рэспубліцы. І за гэтым дасягненнем штодзённая карпатлівая праца ўсяго калектыву. Дарэчы, шмат робіцца і дзеля ўмацавання карпаратыўнага духу яго членаў. Сталі традыцыйнымі такія мерапрыемствы, як снежаньскае святкаванне Дня супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі, “Навагодні маскарад” з удзелам прафесійных вядучых і артыстаў беларускай эстрады. На Вадохрышча для тых, хто адпачывае, і членаў калектыву асвячаецца купель, разам у “Лясным” праводзяць зіму, святкуюць 14 лютага, 23 лютага, 8 Сакавіка, 9 мая і інш.
Санаторый прымаў удзел у арганізацыі фестывалю “Імпульс здароўя”. Летам 2017 года на яго тэрыторыі адбылося свята “Global Wellness Day!” для аматараў здаровага ладу жыцця.
У чэрвені мінулага года ва ўстанове праходзілі семінар “Інавацыйныя тэхналогіі ў санаторна-курортнай практыцы”, а таксама міжнародны турнір па спартыўнай барацьбе спачан.