В Докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства (+ ФОТО)

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

В Докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства (+ ФОТО)
Па шматгадовай традыцыі на пачатку года адбыўся злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці ўсіх галін эканомікі: ушанаваны лепшыя калектывы і асобныя працаўнікі, а таксама ветэраны працы.

У фае ККЗ “Іскра” святочны настрой удзельнікам свята, дэлегацыям з Ушацкага, Мядзельскага, Барысаўскага і Лагойскага раёнаў стваралі музычныя калектывы Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага. Маляўніча выглядалі выставы творчых работ майстроў Цэнтра дзяцей і моладзі, раённага Дома рамёстваў. Сваю фірменную прадукцыю прапаноўвалі мясны цэх райста, хлебазавод, цэх Лепельскага МКК, КУПБА “Бытавік”.
Урачыстасць пачалася з прывітальных слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутата па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Уладзіміра Андрэйчанкі, які даслаў у адрас злёту віншавальную тэлеграму.
З пажаданнямі новых працоўных поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту да ўдзельнікаў злёту звярнуўся старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Кіраўнік раёна адзначыў, што ў мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі самых розных прафесій, але яднае іх адно: любоў да роднага краю, служэнне зямлі і стваральнай працы, якой прысвечана жыццё.
– Гэта дазваляе нарошчваць аб’ёмы вытворчасці такім прадпрыемствам, як Докшыцкі хлебазавод, завод “Ветразь”, Бягомльскі лясгас, ВУ “Віцебскторф”, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, – сказаў ён. – Дзякуючы намаганням губернатара вобласці Мікалая Шарснёва, спікера парламента Уладзіміра Андрэйчанкі, калектыву раёна газазабеспячэння ў мінулым годзе павялічылася агульная плошча газавых сетак. Да тых, хто ўжо ацаніў выгоды блакітнага паліва, далучыліся жыхары Барсукоў і Порплішча. На сённяшні дзень наш раён адзін з самых газіфікаваных на Віцебшчыне.
В Докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства (+ ФОТО)
Сапраўдным падарункам для насельніцтва напрыканцы мінулага года стала адкрыццё новай стаматалагічнай паліклінікі, зараз вядзецца рамонт паліклінічнага корпуса ЦРБ. Распачата будаўніцтва яшчэ аднаго 40-кватэрнага жылога дома ў райцэнтры. І за гэта словы падзякі калектывам ПМК-52, “ЯВГ-сэрвіс”, філіялу №1 РУП ЖКГ. Значны прырост аб’ёму выкананых работ у ДРБУ-180 і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Нягледзячы на пэўныя аб’ектыўныя складанасці ў рабоце аграпрамысловага комплексу раёна, большасць працаўнікоў сумленна ставяцца да сваіх абавязкаў у родных гаспадарках, разумеюць сваю важкую ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі краіны. Гэта калектывы ААТ “Барсучанка”, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і іншыя. Шмат намаганняў прыкладаецца ўсімі службамі, у тым ліку сельскімі Саветамі, у вырашэнні яшчэ аднаго надзённага пытання – навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна. Павагі заслугоўвае работа прадстаўнікоў сферы паслуг: КУПБА “Бытавік» і спажывецкай кааперацыі.
Ад імя дэлегацый суседніх раёнаў віншавальнае слова трымаў старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі.
Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання перадавікоў народнай гаспадаркі. Першымі на святочную сцэну былі запрошаны лепшыя калектывы па выніках работы за 2017 год. У галіне сельскагаспадарчых арганізацый гэта ААТ “Барсучанка”, сярод прамысловых прадпрыемстваў – ААТ “Завод “Ветразь”, сярод арганізацый галіны будаўніцтва – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, сферы абслугоўвання – Докшыцкі вузел электрасувязі, сельскіх выканаўчых камітэтаў – Параф’янаўскі сельвыканкам, устаноў культуры – Валкалацкі СДК, устаноў адукацыі – Параф’янаўская сярэдняя школа, аховы здароўя – Сітцаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. Лепшая пастаноўка ідэалагічнай работы — у Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў імя Н. Сакалоўскага, лепшы калектыў фізічнай культуры – у РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Пасведчанні “Лепшы па прафесіі” старшыня райвыканкама ўручыў прадстаўнікам працоўнай сям’і раёна. Іх прозвішчы занесены на раённую Дошку гонару.
Сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі:
“Лепшы камбайнер” – старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Уладзімір Лаўцэвіч;
“Лепшы трактарыст-машыніст” – трактарыст-машыніст ААТ “Таргуны” Вячаслаў Аніковіч;
“Лепшы вадзіцель сельскай гаспадаркі” – вадзіцель ААТ “Таргуны” Віктар Радкевіч;
“Лепшы аператар машыннага даення” – аператар машыннага даення МТФ “Маргавіца” ААТ “Бягомльскае” Ганна Батура;
“Лепшы загадчык фермы” – загадчык МТФ “Барсукі” ААТ “Барсучанка” Уладзімір Дзегцярэнка;
“Лепшы аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы” – аператар па вырошчванні маладняку БРЖ фермы “Порплішча” ААТ “Барсучанка” Уладзімір Глухоўскі;
“Лепшы спецыяліст сельскай гаспадаркі” – галоўны інжынер ААТ “Бягомльскае” Аляксандр Парфяновіч;
“Лепшы кіраўнік сельскай гаспадаркі” – дырэктар ААТ “Барсучанка” Сяргей Маскалёнак;
“Лепшы работнік арганізацыі, якая абслугоўвае сельскую гаспадарку” – вадзіцель КДУПМС “Докшыцкае ПМС” Андрэй Модаль.

В Докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства (+ ФОТО)
Сярод работнікаў вытворчасці

і сацыяльнай сферы:
“Лепшы кіраўнік” – галоўны ўрач ДУ “Санаторый “Баравое” Алег Рынейскі;
“Лепшы дзяржаўны служачы” – кіраўнік справамі райвыканкама Наталія Ждановіч;
“Лепшы работнік прамысловасці” – слесар-электрамантажнік ААТ “Завод “Ветразь” Вольга Ковель;
“Лепшы будаўнік” – машыніст пагрузчыка ДКУБП “Докшыцкая ПМК-52” Уладзімір
Пакора;
“Лепшы дарожнік” – вадзіцель філіяла Докшыцкае ДРБУ-180 Юрый Далжук;
“Лепшы работнік гандлю і грамадскага харчавання” – прадавец крамы “Родник” агр. Таргуны Аксана Мікіцевіч;
“Лепшы работнік транспарту” – вадзіцель участка г. Докшыцы філіяла “АТП №14 г. Лепель” Пётр Камінскі;
“Лепшы работнік сферы паслуг” – страхавы агент РУСП “Белдзяржстрах” па Докшыцкім раёне Людміла Рабец;
“Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі” – машыніст экскаватара філіяла №1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Віктар Шыталь;
“Лепшы работнік сілавых структур” – вадзіцель ПАВП №14 Докшыцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Козел;
“Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя” – медыцынская сястра УЗ “Докшыцкая ЦРБ” – Ларыса Курдзека;
“Лепшы па прафесіі ў галіне культуры” – загадчык філіяла №1 “Докшыцкі ГЦК” Марына Чабан;
“Лепшы па прафесіі ў галіне адукацыі” – дырэктар ДУДА “Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” Святлана Януковіч;
“Лепшы па прафесіі ў сістэме сацыяльнай абароны” – сацыяльны работнік аддзялення тэрміновай сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “ТЦСАН Докшыцкага раёна” Інна Каляга;
“Лепшы работнік лясной гаспадаркі” – начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Руслана Якубовіч;
“Лепшы работнік сувязі” – паштальён аддзялення паштовай сувязі Докшыцы-1 РВПС Людміла Зімніцкая.
“Лепшы банкаўскі, фінансавы работнік” – начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Докшыцкім раёне ІМПС Рэспублікі Беларусь Марыя Васілевіч;
“Лепшы работнік паліўнай, нафтавай і газавай гаспадаркі” – мехатронік вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу філіяла ВУ “Віцебскторф» Віктар Сталяроў;
“Лепшы работнік сістэмы электрасувязі” – майстар Докшыцкага раёна электрычных сетак Пётр Ючкавіч;
“Лепшы арганізатар фізкультурна-спартыўнай работы – дырэктар ДСВСУ “Докшыцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” Марына Ярмаковіч;
“Лепшы грамадскі дзеяч” – пісьменнік драматург, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Фёдар Палачанін;
“Лепшы ў сферы малога і сярэдняга бізнесу” дырэктар ПВГУП “ЯВГ-сэрвіс” – Валерый Янчак;
За высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2017 годзе на раённую Дошку гонару занесены калектывы ААТ “Барсучанка”, ААТ “Завод “Ветразь”, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ДУА “Докшыцкая дзіцячая школа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага”.
У намінацыі “Дасягненні года — 2017” былі вылучаны тыя калектывы і працаўнікі, якія з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.
ВУ “Віцебскторф” – пераможца рэспубліканскага конкурсу “Прадукт года – 2017”, трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па пытаннях аховы працы.
Раённы аддзел унутраных спраў – пераможца абласнога конкурсу “Лепшы аддзел Віцебскай вобласці”.
Рэдакцыя газеты “Родныя вытокі” – пераможца абласнога конкурсу друкаваных СМІ на прэмію Францыска Скарыны ў намінацыі “Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі”.
“Докшыцкі хлебазавод” – пераможца галіновага абласнога спаборніцтва.па валейболе.
Докшыцкае райста – першае месца ў абласным галіновым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці.
ЦБП №209 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” – першае месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па продажы банкаўскіх плацежных картак MasterCard.
Аддзяленне №209/127 г.п. Бягомль ЦБП №209 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” – трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе “Лепшае аддзяленне ААТ “Беларусбанк”.
Раённы аддзел Дэпартамента аховы – першае месца ў абласным конкурсе сярод падраздзяленняў 3-й групы па выніках службовай дзейнасці, а таксама дыпламант абласнога галіновага чэмпіянату па настольным тэнісе.
ДУ “Санаторый “Лясное” – першае месца на 24-м Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “Tibo – 2017”, першае месца ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”, а таксама другое месца ў галіновай спартакіядзе.
Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі – навучэнцамі заваявана 75 узнагарод міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўню.
Докшыцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа – навучэнцамі заваявана 102 медалі міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўню.
Парплішчанская сярэдняя школа – дыпламант І ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі “Дапаможам пярнатаму сябру”, а таксама І ступені абласнога этапу рэспубліканскага аграбіялагічнага конкурсу “Юны натураліст”.
Тумілавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа – дыпламант ІІІ ступені за распрацоўку матэрыялаў “Прафесія кожная – самая важная” 17-й рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў, а таксама дыпламант І ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў “Зялёная школа”.
Асабістыя дасягненні
Анатоль Сіўко, дырэктар ААТ “Завод “Ветразь”, – лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.
Пётр Кіцько, вадзіцель РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, – лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.
Вячаслаў Аніковіч, вадзіцель ААТ “Таргуны”, – узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
Аляксандр Глінскі, інжынер электрасувязі РВЭС, – пераможца ў лёгкаатлетычным кросе і лыжах рэспубліканскай галіновай спартакіяды.
Аляксандр Бобрык, вальшчык лесу ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, – пераможца абласнога чэмпіянату “Лесаруб-2017”.
Віталь Пашкоўскі, станочнік ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, – прызёр сярод юніёраў у абласным чэмпіянаце “Лесаруб-2017”.
Сяргей Дубко, станочнік ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, – дыпламант ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”.
Аляксандр Ананіч, вадзіцель ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, – трэцяе месца па плаванні на рэспубліканскім галіновым чэмпіянаце.
Дзяніс Барздыка, намеснік дырэктара па вытворчасці ВУ “Віцебскторф”, – удастоены звання “Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны”.
Уладзімір Палянін, машыніст ВУ “Віцебскторф”, – першае месца ў рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах у намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
Аляксандр Браслаўскі, машыніст ВУ “Віцебскторф”, – першае месца ў рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах у намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
Вадзім Арцімовіч, машыніст ВУ “Віцебскторф”, – другое месца ў рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах у намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
Віктар Юнцэвіч, машыніст ВУ “Віцебскторф”, – другое месца ў рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах у намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
Наталля Сташэвіч, загадчык аддзела сацыяльных праблем рэдакцыі газеты “Родныя вытокі”, – першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
Яўген Ганчароў, кіраўнік гуртка вакальных спеваў ТЦСАН, – дыпламант ІІІ ступені рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў па зроку, пераможца абласнога агляду-конкурсу “Спявай, душа!”.
Таццяна Марціновіч, метадыст-майстар раённага Дома рамёстваў, – першае месца ў абласной выставе-конкурсе майстроў саломапляцення.
Віктар Гарбачоў, метадыст-майстар раённага Дома рамёстваў, – лаўрэат
І ступені свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ў межах 26-га Міжнароднага фестывалю творчасці “Славянскі базар у Віцебску”.
Таццяна Матошка, вядучы спецыяліст ЦБП №209 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк”, – пераможца рэспубліканскага галіновага конкурсу “Прафесіянал года”.
Ганна Салавей, спецыяліст ЦБП №209 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк”, – першае месца ў абласным галіновым конкурсе па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг.
Людміла Лукашэвіч, выхавацель ясляў-садка №3 г. Докшыцы, – лаўрэат ІІ ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2017”.
Аляксандр Вайцяховіч, намеснік дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, – узнагароджаны Дыпломам Міністэрства адукацыі за распрацоўку зборніка матэрыялаў “Зберагчы традыцыі малой радзімы”.
Ганна Маркевіч, настаўнік біялогіі Парплішчанскай сярэдняй школы, – Дыплом І ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі, а таксама Міжнароднага конкурсу “Еўраконкурс”.
Алена Ставер, настаўнік біялогіі і хіміі Тумілавіцкай дзіцячы садок-сярэдняй школы, – дыпламант І ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў “Зялёная школа”.
Наталля Рандарэвіч, педагог дадатковай адукацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, – узнагароджана Дыпломам І ступені рэспубліканскага конкурсу “Зорны паход” і граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Наталля Маскалёнак, начальнік штаба РАУС, – узнагароджана Ганаровай граматай аблвыканкама за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў падчас правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў “Захад-2017”.
Аляксандр Сташэвіч, начальнік аддзялення ДАІ РАУС, – аб’яўлена Удзячнасць старшыні райвыканкама за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў і эфектыўныя вынікі службовай дзейнасці.
Дар’я Шылко, вучаніца СШ №1 г. Докшыцы, – дыпламант
ІІІ ступені абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Анастасія Кацейка, навучэнка Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву, – першыя месцы ў Міжнароднай матчавай сустрэчы і ў першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Раман Гмырак, навучэнец Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, – трэцяе месца ў кіданні кап’я на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі і першае месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Данііл Жук, вучань СШ №1 г. Докшыцы, – першае месца па кіданні дыска на абласной спартакіядзе.
Ілья Варановіч, вучань СШ №1, – першае месца па кіданні дыска на абласной спартакіядзе.
Іван Жызнеўскі, вучань Парплішчанскай СШ, – пераможца абласнога першынства па лёгкай атлетыцы.
Юрый Ярыжанец, вучань СШ №2 г. Докшыцы, – першае месца ў кіданні кап’я на абласной спартакіядзе.
Завяршальным віншавальным акордам для шматлікіх узнагароджаных у гэты святочны дзень стала канцэртная праграма лепшых творчых калектываў раёна. Песняй-гімнам прафсаюзнага руху “Калі мы разам” – натхніў глядацкую залу квартэт ГЦК. У феерычную, касцюміраваную музычную фантазію запрасілі малодшыя навучэнцы ДШМ. Не сціхалі апладысменты пасля выступленняў вакальнага ансамбля “Карункі”, інструментальнага дуэта, трыа “Вясна”, народных ансамбляў “Вярба” і “Землякі”, мужчынскага хору раёна газазабеспячэння, ансамбляў гарманістаў і лыжкароў, арт-гурта “Карат”. Сапраўднае вакальнае майстэрства дэманстравалі такія вядомыя выканаўцы, як Андрэй Воранаў, Алеся Палякова, Андрэй Чабан, Сяргей Дубко і іншыя.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча, В. Чарвінскага,
Я. Кадацкага.

←В Беларуси хотят поднять ставки единого налога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика