У Дзень Канстытуцыі пiнчукам уручылi пашпарты
20.03.2018
—
Разное
>
Канстытуцыя – Асноўны Закон, у якім выказаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, напрыклад, права на годнае жыццё і асабістае развіццё.
Для кожнага чалавека момант атрымання свайго першага галоўнага дакумента з’яўляецца запамінальнай падзеяй. А для юных пінчукоў удвайне, бо ўручалі пашпарты ва ўрачыстай зале загса, дзе, акрамя віноўнікаў, прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый і аб’яднанняў. Сярод іх начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў В.М.Кулак, старшыня гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» В.П.Бруцкі, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама В.А.Шацкоў і намеснік начальніка аддзялення па грама-дзянству і міграцыі гарвыканкама І.Р.Дзенісевіч.
Праходзіць мерапрыемства заўжды пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таму павіншаваць вучняў прыйшлі выконваючы абавязкі першага сакратара і другі сакратар ГА «БРСМ» В.В.Барысюк і Ю.М.Мядзведзь адпаведна.
Госці наказалі маладым грамадзянам памятаць пра сваю нацыянальную прынадлежнасць, ганарыцца сваім паходжаннем і здзяйсняць свае мары на славу сваёй краіны.
Акрамя пашпартоў, юнакам і дзяўчатам уручыли Канстытуцыю, кнігу «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і членскія білеты БРСМ.
Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства адбыўся адкрыты дыялог з гасцямі на тэму «Мы – грамадзяне Беларусі».
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА