Першая “Івацэвіцкая вясна”

Источник материала:  
20.03.2018 — Разное
Першая “Івацэвіцкая  вясна”

 На мінулым тыдні на новым стадыёне “Кляноўка-арэна” прайшоў першы турнір пад назвай “Івацэвіцкая вясна-2018”, удзел у якім бралі чатыры каманды – ФК “Івацэвічы”, “Рух” (Брэст), “Баранавічы”, “ЮАС-Жыткавічы”. 


Наша каманда ў першай гульні саступіла баранавіцкім футбалістам, а ў другой была мацней за брэстчан. У апошняй гульні супраць “ЮАС-Жыткавічы” нашай камандзе патрабавалася перамога, бо сапернікі з Гомельшчыны выйгралі ўсе свае матчы. Перамаглі яны і ў матчы супраць ФК “Івацэвічы” – 2:0 і сталі першым пераможцам першага турніру “Івацэвіцкая вясна-2018”. Наша каманда на другім месцы, індывідуальнымі прызамі адзначаны Аляксандр Ванда (“Лепшы абаронца”) і Артур Зыбайла (“Лепшы нападаючы”).

У мінулыя выхадныя дні на “Кляноўка-арэне” прайшоў таварыскі матч паміж юнацкімі камандамі 
СДЮШАР-БДУФК і СДЮШАР (Івацэвічы) (2006 г. н.). Гульня завяршылася баявой нічыёй – 4:4.

Прайшлі першыя гульні фінальнай серыі першынства Івацэвіцкага раёна па міні-футболе. “Юс і К” нанеслі паражэнне ІТЦ – 7:1, а “Выпускнікі” былі мацней за “Кельме-сіці” – 3:2. 
 
←Гжегож Каздепке скоро в Пинске: авторская встреча состоится 28 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика