Страшнае ДТЗ пад Іўем: кіроўца загінула, чатырох дзяцей шпіталізавалі
20.03.2018 08:35
—
Разное
![Страшнае ДТЗ пад Іўем: кіроўца загінула, чатырох дзяцей шпіталізавалі](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1521526472673819.jpg)
Фота: БЕЛТА
Трагічная аўтааварыя здарылася каля 16-й гадзіны 19 сакавіка на дарозе Юрацішкі — Бакшты ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны, паведамляе прэс-служба МНС.
У ДТЗ трапіў аўтамабіль "Кіа Рыа" 2002 года выпуску. Пры аварыі загінула 51-гадовая кіроўца. Элементамі кузава былі заціснутыя двое дзяцей — 10-гадовы хлопчык і 12-гадовая дзяўчынка. Іх, як і загінулую жанчыну, давялося дэблакаваць ратавальнікам.
У аўтамабілі былі яшчэ дзве 12 гадовыя дзяўчынкі, якія змаглі выбрацца з машыны самі да прыбыцця ратавальнікаў. Усіх дзяцей шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.