У Мінску п’яны кіроўца параніў нажом відавочцу аўтааварыі

Источник материала:  
19.03.2018 22:48 — Разное
У Мінску п’яны кіроўца параніў нажом відавочцу аўтааварыі
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Мінску п’яны кіроўца параніў нажом відавочцу аўтааварыі. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 16 сакавіка на скрыжаванні Радыяльнай і Пераходнай вуліц. Там у ДТЗ патрапілі аўтамабілі “Kia Sorento” і “Peugeot 206”. Калі на месца прыехаў супрацоўнік ДПС маёр міліцыі Андрэй Парахін, ён даведаўся, што кіроўца “Peugeot 206” ударыў нажом аднаго з відавочцаў аўтааварыі. На месца была выклікана “хуткая”, якая адвезла пацярпелага ў бальніцу. 47-гадовага зламысніка праваахоўнік затрымаў з дапамогай спецсродкаў. Нож удалося знайсці на адлегласці некалькіх метраў — кіроўца яго выкінуў у лесапаласе.

Высветлілася, што ў крыві затрыманага аказалася 1,99 праміле алкаголю. Яго дзеянням яшчэ не далі прававую ацэнку. Вядома, што раней мужчыну прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам  у стане алкагольнага ап’янення, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

←В Беларуси наблюдали северное сияние

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика