Удзень 20 сакавіка ў Беларусі чакаецца ад -3 да +3
19.03.2018 12:38
—
Разное
![Удзень 20 сакавіка ў Беларусі чакаецца ад -3 да +3](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1521461196034982.jpg)
Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 20 сакавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Белгідрамеце.
Днём у некаторых раёнах Віцебшчыны і Гомельшчыны пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі магчымая галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа -5...-11, па паўднёвым усходзе ён апусціцца да 12-15 градусаў ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.