На МТЗ адбыўся пажар у цэху

Источник материала:  
18.03.2018 10:57 — Разное
На МТЗ адбыўся пажар у цэху
Фота: МНС

На Мінскім трактарным заводзе адбыўся пажар у цэху кабін. Як паведамляе прэс-служба МНС, інцыдэнт здарыўся раніцай 17 сакавіка — загарэлася фарбавальная камера №1. На момант прыбыцця пажарных назіралася тленне адкладанняў фарбы ў камеры, якая не эксплуатавалася. Плошча ўзгарання склала 5 квадратных метраў.

Ніхто не пацярпеў, эвакуацыю не праводзілі, тэхналагічны працэс не спыняўся.

Меркаванай прычынай узгарання называюць парушэнне супрацьпажарных правілаў пры правядзенні агнявых працаў (вяліся працы па дэмантажы швелера пры дапамозе газавага рэзака).

←Гандболисты БГК выездным поражением завершили регулярный сезон SEHA-лиги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика