Кампанія БелаПАН стала генеральным партнёрам Свята Незалежнасці

Источник материала:  
12.03.2018 19:34 — Разное

Беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН стала генеральным партнёрам Свята Незалежнасці 25 сакавіка.

Кампанія БелаПАН стала генеральным партнёрам Свята Незалежнасці

«Абвяшчэньне БНР — адна з важнейшых дат беларускай гісторыі, адзін з мацнейшых камянёў у падмурку незалежнасці нашай краіны. Далучыць да святкаваньня 25 сакавіка як мага больш людзей, пераўтварыць Дзень Волі ў агульнанацыянальнае свята — гэта не проста даніна памяці продкам, што змагаліся за свабоду, але й гарантыя нашага суверэнітэту на будучыню. А для інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, равесніцы Рэспублікі Беларусь, незалежнасць нашай Айчыны заўсёды была і будзе найбольшай каштоўнасцю, дзеля якой варта жыць і працаваць», — адзначыў заснавальнік і дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай.

Стагоддзе абвяшчэння БНР будзе святкавацца 25 сакавіка па ўсёй Беларусі. Заяўкі на адпаведныя мерапрыемствы пададзены дэмакратычнымі арганізацыямі шмат у якіх гарадах.

Самае буйное свята адбудзецца ў Мінску. На пляцоўцы ля Вялікага тэатра пройдуць мітынг і вялікі канцэрт. Святкаванне мае афіцыйны дазвол ад гарадскіх уладаў. Легітымным гэтым разам таксама будзе выкарыстанне нацыянальнай бел-чырвона-белой сімволікі.

 

Незалежнасць БНР была абвешчаная ў ноч на 25 сакавіка 1918 года. Многія гісторыкі лічаць, што менавіта перыяд БНР быў першым этапам дзяржаўнага станаўлення беларускай нацыі. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прыкладаў шмат намаганняў для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. З'явіўся пашпарт грамадзяніна БНР, была ўзаконеная дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня”, у шэрагу краін Еўропы адкрыліся дыппрадстаўніцтвы БНР.

 

Інфармацыйная кампанія БелаПАН заснавана ў 1991 годзе. Спецыялізуецца на навінах і аператыўнай аналітыцы. Выдае анлайн-газету Naviny.by.

 

←К середине апреля в Минске откроются очередные магазины Reserved, Zara и Bershka

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика