Беларуская моладзь правяла ў Нью-Ёрку роварны парад у гонар стагоддзя БНР

Источник материала:  
12.03.2018 13:37 — Разное

11 сакавіка ў Нью-Ёрку моладзь беларускай дыяспары разам з БАЗ "Пагоня" зладзілі першы ў гісторыі беларускай дыяспары ў Амерыцы парад на роварах, прымеркаваны да 100-годдзя БНР.

Парад стартаваў ад Таймс Сквер. Удзельнікі праехалі восем з паловай кіламетраў і па прыезду ў Боўлінг Грын Парк праспявалі беларускія песні. Пасля чаго на гістарычным флагштоку побач з амерыканскім быў узняты беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

У акцыі прынялі ўдзел 34 чалавекі.

 

←В Витебске уже четыре дня затапливает жильцов многоэтажки - и никто не может им помочь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика