У Міёрскім раёне загінулі двое мужчын, якія на снегаходзе ехалі на лецішча
12.03.2018 11:32
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: bykhov.by
У Міёрскім раёне загінулі двое мужчын, якія на снегаходзе ехалі на лецішча. Здарэнне адбылося ўвечары 8 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі, 29-гадовы мужчына не саўладаў з кіраваннем і снегаход з’ехаў у меліярацыйны канал, дзе перакуліўся. Кіроўца і 28-гадовы пасажыр атрымалі цяжкія траўмы, памерлі на месцы. Вядома, што яны — жыхары Міёраў. Мужчыны ехалі на лецішча, дзе знаходзіўся брат кіроўцы снегахода. Апошні і знайшоў загінулых. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.
Месяц таму Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў строгага пакарання для “круцякоў” на снегаходах і квадрацыклах за язду па сельгасугоддзях.